далі́ць, -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць і далью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць; далі́ў, -ліла́, -ліло́, -лілі́; далі́і́це; -лі́ты; зак., што і чаго.

Наліваючы, дабавіць да якога-н. узроўню.

Д. гаршчок.

Д. у шклянку заваркі.

|| незак. даліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́ліць

‘аддаляць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. да́лю да́лім
2-я ас. да́ліш да́ліце
3-я ас. да́ліць да́ляць
Прошлы час
м. да́ліў да́лілі
ж. да́ліла
н. да́ліла
Загадны лад
2-я ас. да́ль да́льце
Дзеепрыслоўе
цяп. час да́лячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

далі́ць сов. доли́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

далі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. далію́
далью́
даліё́м
дальё́м
2-я ас. даліе́ш
далье́ш
даліяце́
дальяце́
3-я ас. даліе́
далье́
далію́ць
далью́ць
Прошлы час
м. далі́ў далілі́
ж. даліла́
н. даліло́
Загадны лад
2-я ас. далі́ далі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час далі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

далі́ць, ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе і ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑ліём, ‑ліяце і ‑льём, ‑льяце; заг. далі; зак., што і чаго.

Дабавіць, наліваючы да якога‑н. узроўню. Даліць гаршчок. Даліць у чайнік вады. □ Дзямід Сыч даліў свой кубак і шумна, нібы глушачы ў сабе пякучую тугу, загаварыў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даліва́ць, далі́ць voll gießen*, uffüllen vt; zgießen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

доли́ть сов. далі́ць, мног. падаліва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Даліць, напоўніць да краёў усё, многае. Падаліваць бочкі вадою. // Даліць нейкую колькасць чаго‑н. ва ўсё, многае. Падаліваць малака ў збаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

далі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. даліваць — даліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)