далягля́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. далягля́д далягля́ды
Р. далягля́ду далягля́даў
Д. далягля́ду далягля́дам
В. далягля́д далягля́ды
Т. далягля́дам далягля́дамі
М. далягля́дзе далягля́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

далягля́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Прастора, якую можна акінуць вокам; усё бачнае навокал наглядальніка.

З гары адчыняецца шырокі д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

далягля́д, -ду м. кругозо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

далягля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Уяўная лінія, мяжа паміж небам і зямной ці воднай паверхняй; гарызонт. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. Краўчанка. // Частка неба над лініяй гарызонта; небасхіл. Палаў далягляд палярнага сонца, якое так і не ўзышло. Шамякін. // Прастор, які можна акінуць вокам. Далягляд пашырыўся: справа была відаць амаль палова горада, а з боку яго — на жытнёвых палетках каціліся няспынныя хвалі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

далягля́д м.

1. (гарызонт) Geschtskreis m -es;

2. (прастор) Wite f -; Schtweite f -, wites Land

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абся́г, -у, м.

1. Прастора, абшар, далягляд.

Любавацца абсягам палёў.

2. перан. Сфера, галіна дзейнасці каго-, чаго-н.

А. інтарэсаў.

|| прым. абся́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Відаво́кдалягляд, кругагляд’ (Гарэц., Др.-Падб., КТС). Першапачаткова лексема мела выгляд марфолага-сінтаксічнай структуры канструкцыі відзець вокам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АВАЛІЯ́НІ (Ладо) (Уладзімір; н. 15.5.1913, г. Зестафоні, Грузія),

грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскую АМ (1940). Аўтар апавяданняў, навел, нарысаў (зб-кі навел «Лахіл Першая», 1940; «Паэт-вандроўнік», 1968; «Дубовы чарвяк», 1973, і інш.), рамана пра жыццё рабочых Грузіі «Новы далягляд» (т. 1—3, 1952—68).

т. 1, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кругозо́р

1. (горизонт) далягля́д, -ду м.;

2. (широта познаний) кругагля́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Schtweite f - далягля́д; да́льнасць [далёкасць] ба́чнасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)