горад на Украіне, цэнтр Луганскай вобл., каля сутокаў рэк Лугань і Альхавая. Узнік у 1795 каля Екацярынаслаўскага (з 1797 Луганскага) чыгуналіцейнага з-да; з 1882 горад, у 1935—58 і 1970—90 наз. Варашылаўград. 480 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр машынабудавання Данбаса (цеплавозы, аўтамабілі, шчолачныя акумулятары); металаапр. (трубы і інш.), лёгкая (тонкасуконны камбінат, трыкат., абутковыя, швейныя прадпрыемствы), дрэваапр., хім.-фармацэўтычная, харчасмакавая прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т. л.ун-т. 3 т-ры. Цырк. Філармонія. Музеі: краязнаўчы, маст.,
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРЫЁНАС, Дваронас (Dvarionas) Баліс Дамініка (19.6.1904, г. Ліепая, Латвія — 23.8.1972), літоўскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог. Засл. дз. маст. Літвы (1947). Нар.арт.СССР (1954). Скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю па класах фп. (1924) і дырыжыравання (1939, экстэрнам). З 1928 выступаў як піяніст. У 1935—38 гал. дырыжор сімф. аркестра Літ. радыё ў Каўнасе, у 1940—41 і 1958—61 — сімф. аркестра Літ. філармоніі, з 1946 і рэсп. свят песні. З 1926 выкладаў у Каўнаскім муз. вучылішчы, з 1933 у Каўнаскай, з 1949 у Літ. (з 1947 праф.) кансерваторыях.
Сярод твораў: опера «Даля» (1959); балет «Сватанне» (1933); кантата «Прывітанне Маскве» (1954); сімфонія (1947), 2 уверцюры (1946, 1967); канцэрты з аркестрам для фп. (1960, 1962), скрыпкі (1948), валторны (1963) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1949, 1952. Дзярж. прэмія Літвы 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРЭ́ЙКА ((Noreika) Віргіліюс-Кястуціс) (н. 22.9.1935, г. Шаўляй, Літва),
літоўскі спявак (тэнар), педагог. Нар.арт.СССР (1970). Скончыў Вільнюскую кансерваторыю (1958, клас К.Пятраўскаса), з 1976 выкладае ў Літ.муз. акадэміі (з 1987 праф.). З 1957 саліст, у 1975—91 маст. кіраўнік і дырэктар Літоўскай оперы. Спявае ў буйнейшых т-рах свету. Валодае гнуткім голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону, роўным ва ўсіх рэгістрах, яскравым артыстызмам. Сярод партый: Даніла, Андрус, Нагліс, Юлюс («Піленай», «Дачка», «Вайва», «Ave, vita» В.Кловы), Скудуціс і Юргяліс («Даля» Б.Дварыёнаса), Тадас («Птушкі, якія заблудзіліся» В.Лаўрушаса), Альфрэд, Герцаг, Атэла («Травіята», «Рыгалета», «Атэла» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Пінкертон, Каварадосі, Рудольф («Мадам Батэрфляй», «Тоска», «Багема» Дж.Пучыні), Вертэр і дэ Грые («Вертэр» і «Манон» Ж.Маснэ), Эдгар, Немерык («Лючыя ды Ламермур», «Любоўны напітак» Г.Даніцэці), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Моцарт («Моцарт і Сальеры» М.Рымскага-Корсакава), Прынц («Любоў да трох апельсінаў» С.Пракоф’ева), Валодзя Гаўрылаў («Не толькі любоў» Р.Шчадрына). Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэміі Літвы 1960, 1970.
Літ.:
Гусев А., Хачатурова Н. Виргилиюс Норейка. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пралётка ’лёгкі адкрыты двухмесны экіпаж’ (ТСБМ). З рус.пралётка ’тс’, якое, паводле Даля (3, 493), ад пролетать ’хутка працякаць, прабягаць пэўную адлегласць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жа́ціцы ’жаночыя асобіны канапель’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. Паколькі фіксацыя ў адзіным пункце, ці не памылка запісу замест ма́ціцы (параўн. у Даляматки ’тс’)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гуд ’шкляны, плавільны завод’ (Яшкін). Параўн. у Далягу́да ’шкляны завод’. Бясспрэчна, звязана з гу́та. Формы гуд, гу́да, магчыма, з’явіліся як вынік уплыву дзеяслова гудзе́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брані́цы ’каноплі без семя’ (Мат. Гродз., ДАБМ, 869), бра́ніцы ’тс’ (Сцяшк. МГ). Сюды, з метатэзай гукаў, барні́цы ’тс’ (Жд., Шчарб.). Да браць (тлумачэнне гл. у Даля).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паляні́ка ’травяністая паўночная расліна з цёмна-чырвонымі духмянымі ягадамі, прыдатнымі да яды’ (ТСБМ). З рус.полени́ка ’куст і ягады Rubus arcbicus’. Паводле Даля (3, 258), ад поле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Васпо́льза ’карысць, польза’ (Бяльк.). Утварэнне на базе запазычанага з рус. дзеяслова васпо́льзываць (гл.); параўн. і рус.по́льза ’карысць’. У рус. мове (у Даля і ў СРНГ) слова тыпу воспольза няма.