1.што, аб чым, пра што. Паведаміць каму-н. аб чым-н.
Д. аб ходзе справы.
Д. пра здарэнне.
2.аб кім, пра каго. Паведаміць аб прыходзе наведвальніка.
Далажыце пра мяне дырэктару.
|| незак.дакла́дваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
далажы́цьIсов. (сообщить) доложи́ть;
д. аб хо́дзе спра́вы — доложи́ть о хо́де де́ла;
~жы́це пра мяне́ дырэ́ктару — доложи́те обо мне дире́ктору
далажы́цьIIсов. (прибавить) доложи́ть;
д. яшчэ́ дзяся́тку — доложи́ть ещё деся́тку;
д. сло́ік варэ́ннем — доложи́ть в ба́нку варе́нья
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
далажы́ць1, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што і без дап.
1. Афіцыйна паведаміць, зрабіць даклад 1 (у 2 знач.). — Таварышы, — звярнуўся Гуга да сходу: — да нас прыехаў наш таварыш і зямляк. .. У яго ёсць план работы, аб якім ён і даложыць вам.Колас.// Зрабіць данясенне, давесці да ведама. Пагранічнік далажыў начальніку заставы Мікалаю Іванавічу Свірыну пра здарэнне.Пальчэўскі.Келер пастроіў салдат і далажыў лейтэнанту, што скончылі аперацыю.Мележ.//Разм. Расказаць, паведаміць аб чым‑н. — А вас, панічыку, пыталася паненка, — далажыла бабка настаўніку, як толькі ён вярнуўся з гасцей.Колас.
2. Паведаміць начальніку, гаспадару аб прыходзе наведвальніка. Сакратар(к)а далажыла, і .. дырэктар згадзіўся прыняць наведвальніка.Шахавец.
•••
Далажыць па камандзе — далажыць вышэйшаму па рангу камандзіру.
далажы́ць2, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што і чаго.
Палажыць дадаткова; дадаць, дакласці. Далажыць у сподак варэння. Далажыць грошай на пакупку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)