дажы́нкі, -нак.

Абрадавае свята заканчэння жніва.

Спраўляць д.

|| прым. дажы́нкавы, -ая, -ае і дажы́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дажы́нкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. дажы́нкі
Р. дажы́нак
Д. дажы́нкам
В. дажы́нкі
Т. дажы́нкамі
М. дажы́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дажы́нкі, -нак ед. нет дожи́нки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дажы́нкі, ‑нак; адз. няма.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дажынаць.

2. Абрадавае свята ў дзень заканчэння жніва. Людзі звозілі ў гумны жыта, канчалі жаць ярыну. Спраўлялі дажынкі. Каваль. Каласы адспявалі, Іх пажалі, сабралі, Бараду завязалі Ды дажынкі згулялі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дажынкі 4/118; 5/284; 9/455

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЖЫ́НКІ,

старадаўняе нар. свята ў беларусаў, звязанае з заканчэннем жніва. Дажынкавыя абрады былі скіраваны на тое, каб аддзякаваць «духам нівы» за хлеб, захаваць яе плён на наступны год. Дажаўшы жыта, жнеі ўпрыгожвалі апошні сноп кветкамі і стужкамі, плялі вянкі з каласоў і кветак і з песнямі ішлі ў вёску. Зайшоўшы ў двор, яны перадавалі апошні сноп гаспадару, які запрашаў іх за гасцінны стол з абавязковымі абрадавымі стравамі — блінамі з маслам і сытой, крупяной кашай. Усе абрады суправаджаліся дажынкавымі песням: іх спявалі ў канцы жніва, у час абраду «завівання барады», па дарозе жней дахаты, у двары гаспадара і на святочным застоллі. На Пн Беларусі Д. спраўлялі двойчы: малыя пасля заканчэння жытняга жніва, вялікія пасля таго, як зжыналі і яравыя. У наш час Д. адзначаюць як свята ўраджаю.

А.С.Ліс.

т. 6, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дажы́нкі мн. rnte(dank)fest n -(e)s, rntedanktag m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дожи́нки дажы́нкі, -нак, ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

harvest home [ˌhɑ:vɪstˈhəʊm] n. кане́ц жніва́, дажы́нкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

обжи́нки ед. нет (праздник) этн. дажы́нкі, -каў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)