ДАДАТКО́ВАЕ РАССЛЕ́ДАВАННЕ,

у крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь і некаторых краін СНД дадатковае следства або дазнанне, якое праводзіцца паводле распараджэння пракурора ці вызначэння суда па крымінальнай справе, скончанай следствам. Праводзіцца ў выпадках: выяўлення пракурорам або судом непаўнаты папярэдняга следства, якая не можа быць папоўнена ў суд. пасяджэнні; істотнага парушэння органамі следства ці дазнання закону, якое перашкаджае разгляду справы судом; наяўнасці падстаў для прад’яўлення абвінавачанаму інш. абвінавачання, звязанага з раней прад’яўленым; для змянення абвінавачання на больш цяжкае або на такое, якое істотна адрозніваецца ад абвінавачання, што ўтрымліваецца ў абвінаваўчым заключэнні; наяўнасці падстаў для прыцягнення да крымін. адказнасці па гэтай справе інш. асоб і інш. падстаў, прадугледжаных заканадаўствам. Указанні пракурора і суда аб Д.р. абавязковыя для следчых і інш. дзярж. органаў, грамадскіх арг-цый і грамадзян.

С.У.Скаруліс.

т. 6, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дадатко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дадатко́вы дадатко́вая дадатко́вае дадатко́выя
Р. дадатко́вага дадатко́вай
дадатко́вае
дадатко́вага дадатко́вых
Д. дадатко́ваму дадатко́вай дадатко́ваму дадатко́вым
В. дадатко́вы (неадуш.)
дадатко́вага (адуш.)
дадатко́вую дадатко́вае дадатко́выя (неадуш.)
дадатко́вых (адуш.)
Т. дадатко́вым дадатко́вай
дадатко́ваю
дадатко́вым дадатко́вымі
М. дадатко́вым дадатко́вай дадатко́вым дадатко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адлі́ў², -ліву, м.

Водсвет, дадатковае адценне на фоне якога-н. колеру.

Русыя валасы з залацістым адлівам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

досле́дование дадатко́вае рассле́даванне, дасле́даванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Дадатковае тлумачэнне, заўвага.

Згадзіцца без усякіх агаворак.

2. Памылкова ўжытае слова або выраз.

Выпадковая а.

|| прым. агаво́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dożywianie

н. дакормліванне; дадатковае харчаванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыўне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак., што і ў што.

Уключыць, унесці што-н. дадатковае, пабочнае.

Рэчаіснасць прыўнесла ў жыццё многа змен.

|| незак. прыўно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.

|| наз. прыўнясе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дадатко́вы ergänzend; zsätzlich;

дадатко́вае пагадне́нне Zsatzabkommen n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падсвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак., каго-што.

Асвяціць з якога‑н. боку; даць дадатковае асвятленне, узмацніць асвятленне чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

supplementary

[,sʌplɪˈmentəri]

adj.

дадатко́вы

supplementary instruction — дадатко́вае навуча́ньне, інструкта́ж -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)