даво́льны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
даво́льны |
даво́льная |
даво́льнае |
даво́льныя |
| Р. |
даво́льнага |
даво́льнай даво́льнае |
даво́льнага |
даво́льных |
| Д. |
даво́льнаму |
даво́льнай |
даво́льнаму |
даво́льным |
| В. |
даво́льны (неадуш.) даво́льнага (адуш.) |
даво́льную |
даво́льнае |
даво́льныя (неадуш.) даво́льных (адуш.) |
| Т. |
даво́льным |
даво́льнай даво́льнаю |
даво́льным |
даво́льнымі |
| М. |
даво́льным |
даво́льнай |
даво́льным |
даво́льных |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
даво́льны, ‑ая, ‑ае; ‑лен, ‑а.
Тое, што і здаволены. І Костусь рады і давольны: цяпер гулянак свет раздольны. Колас. — Ты думаеш, я вельмі даволен тым, што зрабіў? — пытаўся Зарэцкі. — Не, ганарыцца няма чым. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pleased [pli:zd] adj. (with) задаво́лены, даво́льны;
They are pleased with the results. Яны задаволены вынікамі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
памно́гу, прысл.
Разм. У вялікай колькасці, шмат. Пісаў Галавач з нястомнаю прагаю, але ніколі не быў давольны зробленым.. Памногу разоў перапісваў гатовае, перарабляў. Скрыган. Госць закусваў, памногу браў капусты, хрумстаў яе моцнымі зубамі, памногу адкусваў хлеба. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́льшы, ‑ая, ‑ае.
1. Выш. ст. да прым. вялікі (у 1 знач.). Завостраныя вяршыні большых дрэваў, якія раслі ў яры, — бяроз, асін, алешын, — былі ўпоравень з узгоркамі. Мележ.
2. Старэйшы па ўзросту, званню і пад. Меншы брат крычыць на большага: — Хоць ты і старэйшы, а ў крыўду я табе не дамся! Якімовіч. [Вартавы:] Якога табе начальніка? [Дзед Бадыль:] Самага большага. Крапіва.
3. у знач. наз. Разм. Старэйшы, дарослы. [Мацвей] давольны быў і тым, што ўслужыў большым. Лобан.
4. у знач. наз. Значнае, важнае, істотнае. Згубіўшы большае, не шкадуй меншае. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)