дабраду́шны, -ая, -ае.

Добры і мяккі па характары чалавек.

Гэта была дабрадушная і прыемная жанчына.

|| наз. дабраду́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабраду́шны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дабраду́шны дабраду́шная дабраду́шнае дабраду́шныя
Р. дабраду́шнага дабраду́шнай
дабраду́шнае
дабраду́шнага дабраду́шных
Д. дабраду́шнаму дабраду́шнай дабраду́шнаму дабраду́шным
В. дабраду́шны (неадуш.)
дабраду́шнага (адуш.)
дабраду́шную дабраду́шнае дабраду́шныя (неадуш.)
дабраду́шных (адуш.)
Т. дабраду́шным дабраду́шнай
дабраду́шнаю
дабраду́шным дабраду́шнымі
М. дабраду́шным дабраду́шнай дабраду́шным дабраду́шных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дабраду́шны доброду́шный, благоду́шный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабраду́шны, ‑ая, ‑ае.

Добры, лагодны, прыхільны да людзей. Дабрадушны чалавек. // Які выражае дабрадушнасць. Дабрадушная ўсмешка. Дабрадушны твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабраду́шны gútmütig, gútherzig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дабраду́шны ’дабрадушны’ (БРС). Рус. доброду́шный, укр. доброду́шний. У рус. мове гэта словаўтваральная калька з грэч. εὔψυχος. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 146. Бел. і ўкр. словы, мабыць, з’яўляюцца запазычаннем з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

доброду́шный дабраду́шны; лаго́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасце́цкі, -ая, -ае (разм.).

Дабрадушны і просты, не цырымонны.

П. выгляд.

П. хлопец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаго́дны, -ая, -ае.

Дабрадушны, ласкавы, прыемны.

Л. настрой.

Лагодная ўсмешка.

|| наз. лаго́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

благоду́шный лаго́дны; (добродушный) дабраду́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)