Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
гіта́ра, -ы, мн. -ы, -та́р, ж.
Струнны шчыпковы музычны інструмент з корпусам-рэзанатарам у выглядзе васьмёркі і доўгім грыфам.
|| прым.гіта́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гіта́раж. гита́ра;
гава́йская г. — гава́йская гита́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гіта́ра, ‑ы, ж.
Струнны шчыпковы музычны інструмент з рэзанатарам у выглядзе васьмёркі і доўгім грыфам. Сяміструнная гітара. Гавайская гітара.
[Ісп. guitarra.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІТА́РА
(ісп. guitarra ад грэч. kithara кіфара, цытра),
струнны шчыпковы муз. інструмент тыпу лютні. Сучасная гітара складаецца з драўлянага корпуса з глыбокімі выемкамі па баках і плоскімі дэкамі (на верхняй — круглая рэзанатарная адтуліна), шыйкі з грыфам (на грыфе 19—24 метал. лады), галоўкі з калкамі. Струны (6) металічныя ці нейлонавыя (адпаведна 4 ці 3 ніжнія абвіты метал. каніцеллю), часам двайныя рады струн (2 верхнія настройваюцца ва унісон, 4 ніжняя — у актаву). Звычайная настройка: E(D)-A-d-g-h-e1 (натуецца на актаву вышэй). З пач. 19 ст. вядома 7-струнная, т.зв. руская гітара квартава-тэрцавай настройкі: D-G-н-d-g-h-d1. Гукарад храматычны. Прыёмы гуказдабывання: шчыпок вял. пальцам ніжніх струн, указальным, сярэднім і безыменным — верхніх, бразганне па ўсіх струнах, зашчыпванне плектрам. Гучанне гітары мяккае, тэмбрава разнастайнае, добра спалучаецца з чалавечым голасам і некат. муз. інструментамі. Выкарыстоўваецца як сольны інструмент і для акампанементу.
Інструменты тыпу гітары былі вядомы ў Іспаніі з 13 ст. У інш. краінах Еўропы гітара пашырана з сярэдзіны 18 ст. Да таго часу адносяцца і найб. раннія сведчанні пра яе на Беларусі (выява на фрэсках Слонімскай сінагогі). Спачатку бытавала сярод магнатаў і шляхты, у 19 ст. — інш. слаёў насельніцтва. З 1920—30-х г. у бел.нар.муз. практыцы разам з мандалінай, балалайкай, скрыпкай і басэтляй уключалася ў склад т.зв. струннай музыкі. У апошні час у эстраднай музыцы і джазе выкарыстоўваюць электрагітары з некалькімі гуказдымальнікамі і т.зв. тэмбраблокам. Сярод вядомых прафес. гітарыстаў А.Сеговія, А.Сіхра, А.Іваноў-Крамской, з бел. — Я.Грыдзюшка, У.Захараў, В.Жывалеўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіта́ражмуз Gitárre f -, -n;
(і)граць на гіта́ры Gitárre spíelen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гіта́ра
(ісп. guitarra, ад гр. kithara)
струнны шчыпковы музычны інструмент з доўгім грыфам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Гіта́ра ’гітара’. Рус.гита́ра, укр.гіта́ра. Запазычанне з польск.gitara (або ням.Gitarre). Першакрыніцай з’яўляецца грэч.κιθάρα (здаецца, усх. паходжання). Гл. Фасмер, 1, 408; Шанскі, 1, Г, 83. Бел. дыял. форма гіта́р (Бяльк.) — вынік дэфармацыі.