гі́пнава-асако́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гі́пнава-асако́вы |
гі́пнава-асако́вая |
гі́пнава-асако́вае |
гі́пнава-асако́выя |
| Р. |
гі́пнава-асако́вага |
гі́пнава-асако́вай гі́пнава-асако́вае |
гі́пнава-асако́вага |
гі́пнава-асако́вых |
| Д. |
гі́пнава-асако́ваму |
гі́пнава-асако́вай |
гі́пнава-асако́ваму |
гі́пнава-асако́вым |
| В. |
гі́пнава-асако́вы (неадуш.) гі́пнава-асако́вага (адуш.) |
гі́пнава-асако́вую |
гі́пнава-асако́вае |
гі́пнава-асако́выя (неадуш.) гі́пнава-асако́вых (адуш.) |
| Т. |
гі́пнава-асако́вым |
гі́пнава-асако́вай гі́пнава-асако́ваю |
гі́пнава-асако́вым |
гі́пнава-асако́вымі |
| М. |
гі́пнава-асако́вым |
гі́пнава-асако́вай |
гі́пнава-асако́вым |
гі́пнава-асако́вых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ДЗЕ́ДКАВА БАЛО́ТА,
на У Столінскага р-на Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Маства. Нізіннага тыпу. Асобныя часткі наз. Верхлешнае, Ніўскае, Сплаўное, Лістоўніца, Красныя Бярозкі. Пл. 9,6 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 7,7 тыс. га. Глыб. торфу да 1,8 м, сярэдняя 1,1 м. Балота часткова асушана, асушаная ч. пад сенажаццю. На неасушаных землях пераважае злакава-, разнатраўна- і гіпнава-асаковая расліннасць. Пясчаныя грады пад разнатраўем, лесам з бярозы і хвоі.
т. 6, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КІ НІ́КАР,
балота на ПнЗ Пружанскага р-на Брэсцкай вобл., у вадазборы канала Нараўка (зарэгуляваны прыток р. Нараў). Нізіннага тыпу. Пл. 7,2 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 5,7 тыс. га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м. Частка балота ў межах Белавежскай пушчы. На тэр. пушчы балота не асушана, пераважаюць гіпнава-асаковыя асацыяцыі, месцамі драбналессе з хвоі, вольхі і бярозы. Сярод балота адзіны на Беларусі ўчастак лесу з белай піхты. Астатняя ч. асушана, пад ворывам і сенажаццю.
т. 6, с. 114
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛМЯ́НСКАЕ БАЛО́ТА, Волма-Слоўст,
Волма, у Беларусі, у Чэрвеньскім, Мінскім, Смалявіцкім і Пухавіцкім р-нах Мінскай вобл., пераважна ў вадазборы р. Волма і яе прытока Слоўст (бас. Свіслачы). Нізіннага (80%), вярховага (10%) і пераходнага (10%) тыпаў. Пл. 6,5 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 5 тыс. га. Глыб. торфу да 6,6 м, сярэдняя 2,3 м. На асушаных землях сеюць травы, часткова збожжавыя і прапашныя культуры. На неасушаных участках пераважаюць гіпнава-асаковыя нізінныя ўчасткі, месцамі трапляюцца бяроза і вольха.
т. 3, с. 482
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)