гучнагавары́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Прыбор для ўзмацнення гукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гучнагавары́цель

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гучнагавары́цель гучнагавары́целі
Р. гучнагавары́целя гучнагавары́целяў
Д. гучнагавары́целю гучнагавары́целям
В. гучнагавары́цель гучнагавары́целі
Т. гучнагавары́целем гучнагавары́целямі
М. гучнагавары́целі гучнагавары́целях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гучнагавары́цель ж., радио громкоговори́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гучнагавары́цель, ‑я, м.

Прыстасаванне для ўзнаўлення гукаў і ўзмацнення гучнасці радыёперадач; рэпрадуктар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гучнагаварыцель 4/98—99, 325; 11/431, 436

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЧНАГАВАРЫ́ЦЕЛЬ,

электраакустычная ці мех. прылада для моцнага ўзнаўлення гукаў (мовы, музыкі і інш.). Бывае эл.-дынамічны (найб. пашыраны), эл.-магн., п’езаэл., кандэнсатарны, пнеўматычны, рупарны. Эл.-акустычны гучнагаварыцель пераўтварае падведзеныя эл. ваганні ў гукавыя з дапамогай рухомай мех. сістэмы (дыфузара, дыяфрагмы). Асн. параметры: намінальная магутнасць і паласа ўзноўленых частот, сярэдні гукавы ціск і інш.; накіраванасць выпрамянення ствараецца рупарам ці выкарыстаннем гукавых калонак. Па эл.-акустычных параметрах адрозніваюць шырока- і вузкапалосныя, высока- і нізкачастотныя, нізка- і высакаомныя, паводле канструкцыі — адно- і двухдыфузарныя, кааксіяльныя, круглыя і інш.

А.​П.​Ткачэнка.

Гучнагаварыцель у акустычнай сістэме: 1 — абмотка; 2 — магніт; 3 — цэнтровачная шайба; 4 — дыфузар.

т. 5, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гучнагавары́льнік, гучнагавары́цель м. Láutsprecher m -s, -, Tónsäule f -, -n (вулічная ўстаноўка);

ру́парны гучнагавары́льнік Tríchterlautsprecher m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЭЛЕКТРАДЫНАМІ́ЧНЫ ГУЧНАГАВАРЫ́ЦЕЛЬ, дынамік,

найбольш пашыраны від гучнагаварыцеля, прынцып дзеяння якога грунтуецца на ўзаемадзеянні шпулі з токам, далучанай да крыніцы эл. ваганняў, з полем пастаяннага магніта. Адрозніваецца найб. высокай якасцю гучання.

Выпрамяненне гукавых хваль адбываецца непасрэдна (Э.г. прамога выпрамянення) або праз рупар (рупарны гучнагаварыцель). Э.г. бываюць вузка- (найб. пашыраны) і шырокапалосныя. Для ўзнаўлення гуку ў шырокай паласе частот з некалькіх вузкапалосных гучнагаварыцеляў (з рознымі палосамі частот) фарміруюць т.зв. акустычную сістэму. Выкарыстоўваюцца ў радыёпрыёмніках, магнітафонах, электрафонах, тэлевізарах і інш.

т. 18, кн. 1, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дына́мік, -а, мн. -і, -аў, м.

Электрадынамічны гучнагаварыцель.

Уключыць д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэпраду́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У радыёвяшчанні: гучнагаварыцель.

|| прым. рэпраду́ктарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)