гуллі́вы, -ая, -ае.

Жартаўлівы, вясёлы, гарэзлівы.

Г. настрой.

Гуллівае дзіця.

|| наз. гуллі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуллі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гуллі́вы гуллі́вая гуллі́вае гуллі́выя
Р. гуллі́вага гуллі́вай
гуллі́вае
гуллі́вага гуллі́вых
Д. гуллі́ваму гуллі́вай гуллі́ваму гуллі́вым
В. гуллі́вы (неадуш.)
гуллі́вага (адуш.)
гуллі́вую гуллі́вае гуллі́выя (неадуш.)
гуллі́вых (адуш.)
Т. гуллі́вым гуллі́вай
гуллі́ваю
гуллі́вым гуллі́вымі
М. гуллі́вым гуллі́вай гуллі́вым гуллі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гуллі́вы игри́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гуллі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Вясёлы, жартаўлівы. Гуллівы настрой. □ Голас у .. [Аксаны] чысты, лёгкі, і песня гэткая ж лёгкая і гуллівая, як бліскучыя чорныя яе вочы. Галавач.

2. Ахвочы пагуляць; гарэзлівы, шустры. Гуллівае дзіця. Гуллівая вавёрка. □ Мігатліва бліскацелі трапяткія крылачкі гуллівых стракоз. Пестрак. // перан. Рухавы, зменлівы. [Жыта] то калышацца вясёлымі гуллівымі хвалямі, то нікне шэрымі каласамі ў нейкай задуме. Дуброўскі. Зіму змыюць паводкі гуллівыя. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуллі́вы spelerisch, spellustig; koktt (какетлівы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жарто́ўна-гуллі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жарто́ўна-гуллі́вы жарто́ўна-гуллі́вая жарто́ўна-гуллі́вае жарто́ўна-гуллі́выя
Р. жарто́ўна-гуллі́вага жарто́ўна-гуллі́вай
жарто́ўна-гуллі́вае
жарто́ўна-гуллі́вага жарто́ўна-гуллі́вых
Д. жарто́ўна-гуллі́ваму жарто́ўна-гуллі́вай жарто́ўна-гуллі́ваму жарто́ўна-гуллі́вым
В. жарто́ўна-гуллі́вы (неадуш.)
жарто́ўна-гуллі́вага (адуш.)
жарто́ўна-гуллі́вую жарто́ўна-гуллі́вае жарто́ўна-гуллі́выя (неадуш.)
жарто́ўна-гуллі́вых (адуш.)
Т. жарто́ўна-гуллі́вым жарто́ўна-гуллі́вай
жарто́ўна-гуллі́ваю
жарто́ўна-гуллі́вым жарто́ўна-гуллі́вымі
М. жарто́ўна-гуллі́вым жарто́ўна-гуллі́вай жарто́ўна-гуллі́вым жарто́ўна-гуллі́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

игри́вый гуллі́вы; (шутливый) жартаўлі́вы; (шаловливый) дураслі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жартаўлі́вы, -ая, -ае.

1. Схільны, ахвочы да жартаў.

Жартаўлівая дзяўчына.

2. Які ўспрымаецца як жарт, робіцца не ўсур’ёз.

Жартаўлівая размова.

3. Вясёлы, гуллівы.

Ж. настрой.

|| наз. жартаўлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сваво́льны, -ая, -ае.

1. Гарэзлівы, гуллівы.

Свавольнае дзіця.

С. ветрык (перан.).

2. Схільны да свавольства; упарты, неслух.

Нічога не слухае гэты с. сын, усё па-свойму робіць.

|| наз. сваво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zalotny

какетлівы, гуллівы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)