жартаўлі́вы, -ая, -ае.

1. Схільны, ахвочы да жартаў.

Жартаўлівая дзяўчына.

2. Які ўспрымаецца як жарт, робіцца не ўсур’ёз.

Жартаўлівая размова.

3. Вясёлы, гуллівы.

Ж. настрой.

|| наз. жартаўлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)