гуга́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гуга́ю гуга́ем
2-я ас. гуга́еш гуга́еце
3-я ас. гуга́е гуга́юць
Прошлы час
м. гуга́ў гуга́лі
ж. гуга́ла
н. гуга́ла
Загадны лад
2-я ас. гуга́й гуга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гуга́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Гуга́ць ’гуляць, банкетаваць; весці разгульнае жыццё’ (Нас.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 167) параўноўвае са славен. gúgati ’гайдаць, разгушкаць’, чэш. huhati ’крычаць (пра саву)’, рус. гу́га́ть ’гайдаць, разгойдваць’. Паводле Трубачова (там жа), слова экспрэсіўнага паходжання. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 361; Фасмер, 1, 469.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагуга́ць ’прамантачыць, прагуляць’ (Нас.). Да пера- і гуга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгагу́лі: гу́лі‑разгагу́лі ’свавольная гульня’ (Юрч. СНЛ). Экспрэсіўнае рыфмаванае ўтварэнне на аснове слова гу́лі (гл. гуляць) і гукапераймання гагу, параўн. гугу́ ’гул, шум’ (Нас.), гуга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)