Грэ́та

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Грэ́та Грэ́ты
Р. Грэ́ты Грэ́т
Д. Грэ́це Грэ́там
В. Грэ́ту Грэ́т
Т. Грэ́тай
Грэ́таю
Грэ́тамі
М. Грэ́це Грэ́тах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГА́РБА (Garbo) Грэта [сапр. Густафсан

(Gustafsson) Грэта Лавіса; 18.9.1905, Стакгольм — 15.4.1990], амерыканская кінаактрыса шведскага паходжання. Вучылася ў Каралеўскай акадэміі тэатр. мастацтваў у Стакгольме. З 1923 здымалася ў кіно, з 1926 у Галівудзе. Буйнейшая трагічная актрыса ў гісторыі кінематографа. Вобразы, створаныя Гарбай, адметныя драматызмам, псіхал. глыбінёй. Шчырасць і сардэчнасць ігры актрысы, прыродная абаяльнасць прынеслі ёй сусв. вядомасць. Сярод фільмаў: «Чароўная жанчына» (1928),

«Каралева Крысціна» (1933), «Ганна Карэніна» (1935), «Дама з камеліямі» (1937). З 1941 не здымалася. У 1954 атрымала спец. прэмію «Оскар».

т. 5, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грэ́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грэ́ты грэ́тая грэ́тае грэ́тыя
Р. грэ́тага грэ́тай
грэ́тае
грэ́тага грэ́тых
Д. грэ́таму грэ́тай грэ́таму грэ́тым
В. грэ́ты (неадуш.)
грэ́тага (адуш.)
грэ́тую грэ́тае грэ́тыя (неадуш.)
грэ́тых (адуш.)
Т. грэ́тым грэ́тай
грэ́таю
грэ́тым грэ́тымі
М. грэ́тым грэ́тай грэ́тым грэ́тых

Кароткая форма: грэ́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КО́ЛДУЭЛ ((Caldwell) Эрскін Прэстан) (17.12.1903, Морленд, ЗША — 11.4. 1987),

амерыканскі пісьменнік. У 1922—26 вучыўся ў Віргінскім ун-це. Друкаваўся з 1930. Сац. праблематыка ў навелах 1930-х г. (зб-кі «Амерыканская зямля», 1931; «Мы жывыя», 1933; «На каленях перад узыходзячым сонцам», 1935, і інш.), аповесцях «Выпадак у ліпені» (1940), «Хлопчык з Джорджыі» (1943; аўтабіягр.). У сац. раманах «Тытунёвая дарога» (1932), «Богава дзялянка» (1933), «Джэні» (1961), «Бліжэй дадому» (1962) паказаў поўнае кантрастаў жыццё амер. Поўдня, праблемы расавай дыскрымінацыі, эканам. няроўнасці. Псіхал. і любоўныя канфлікты ў раманах «Далонь Госпада Бога» (1947), «Начнік» (1952), «Каханне і грошы» (1954), «Грэта» (1955). Творам К. ўласцівы моўны лаканізм, спалучэнне рэаліст. і натуралістычных тэндэнцый, трагічнага з сатыр.-фарсавым. Пад уражаннем паездкі ў СССР і на фронт у 1942 напісаў публіцыстычныя кнігі «Дарога на Смаленск», «Расія змагаецца» і раман пра партыз. рух у Сав. Саюзе «Усю ноч». Аўтар публіцыстычных кніг «Удоўж і ўпоперак Амерыкі» (1964), «У пошуках Біска» (1965), «Апоўдні пасярод Амерыкі» (1976) і інш. На бел. мову паасобныя творы К. пераклалі Я.​Верабей, С.​Дорскі, Я.​Дубовік, В.​Лапацін.

Тв.:

Рус. пер. — Повести и рассказы. М., 1956;

Дженни. Ближе к дому. М., 1963;

Вдоль и поперек Америки. М., 1966.

Літ.:

Яценко В.И. Эрскин Колдуэл. Иркутск, 1967;

Засурский Я.Н. Американская литература XX в. 2 изд. М., 1984.

Е.​А.​Лявонава.

т. 8, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)