грэ́баванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. грэ́баванне
Р. грэ́бавання
Д. грэ́баванню
В. грэ́баванне
Т. грэ́баваннем
М. грэ́баванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грэ́баванне ср. пренебреже́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́баванне, ‑я, н.

Адсутнасць павагі, пагардлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́баванне н. (пагардлівыя адносіны) Geríngschätzung f -, Míssachtung f -, Verschmähung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

грэ́баваць, -бую, -буеш, -буе; -буй; незак.

Быць грэблівым у адносінах да каго-, чаго-н., адчуваць агіду.

Ён нічым не грэбуе.

|| зак. пагрэ́баваць, -бую, -буеш, -буе; -буй.

|| наз. грэ́баванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

disregard​1 [ˌdɪsrɪˈgɑ:d] n. (for/of) грэ́баванне, пагарджа́нне (кім-н., чым-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Geríngschätzung f - грэ́баванне; пага́рда, знява́га

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

«ВЕ́ХІ», «Вехи: Сборник статей о русской интеллигенции». Выдадзены ў 1909 у Маскве групай рас. рэліг. філосафаў і публіцыстаў. Да крас. 1910 перавыдадзены 4 разы. Аўтары С.М.Булгакаў, М.А.Бярдзяеў, М.​В.​Гершэнзон, А.​С.​Ізгоеў, Б.​А.​Кісцякоўскі, П.​Б.​Струве, С.Л.Франк выступалі з крытыкай ідэалогіі і практ. установак рэвалюцыйна і сацыялістычна настроенай інтэлігенцыі — атэіст. матэрыялізму, паліт. радыкалізму і насілля. Зыходным пунктам «вехаўскай» крытыкі быў тэзіс, што ўнутр. духоўна-рэліг. жыццё асобы з’яўляецца «адзінай творчай сілай чалавечага быцця», «трывалым базісам», на якім можна ўзвесці будынак грамадскіх адносін. На думку аўтараў, класавая барацьба і сац. рэвалюцыя катастрафічныя і гібельныя для грамадства, а ідэалогія адмаўлення абсалютных каштоўнасцей, вера ў зямны рай і ідэалізацыя народа (у марксізме — пралетарыяту), грэбаванне інтарэсамі асобнага чалавека паказалі сваю нежыццяздольнасць, завялі рас. грамадства ў тупік. У процівагу рэв. ідэалогіі «Вехі» прапанавалі «пазітыўную праграму», асн. палажэннямі якой былі прызнанне дэмакр. інтэлігенцыяй асабістай адказнасці за тое, што адбываецца ў грамадстве, самаўдасканаленне асобы на аснове рэліг.-культ. каштоўнасцей, паступовая змена сац. і эканам. умоў жыцця людзей. «Вехі» сталі ключавым зборнікам у аб’яднанай аўтарствам Струве, Бярдзяева, Булгакава і Франка серыі («Праблемы ідэалізму», 1902, «Вехі», 1909, «З глыбіні», 1918).

Публ.:

Вехи: Сб. ст. о рус. интеллигенции. Репр. изд. М., 1990.

Н.​П.​Ракіцкая.

т. 4, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пренебреже́ние ср.

1. (действие) грэ́баванне, -ння ср.; пагарджа́нне, -ння ср.; занядба́нне, -ння ср.;

пренебреже́ние пра́вилами движе́ния пагарджа́нне (грэ́баванне) пра́віл ру́ху; см. пренебрега́ть, пренебре́чь;

2. (презрение) пага́рда, -ды ж.; знява́га, -гі ж.;

вы́казать пренебреже́ние вы́казаць пага́рду (знява́гу);

относи́ться с пренебреже́нием ста́віцца з пага́рдай (знява́жліва);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Míssachtung f -, -en непава́га, пага́рда, грэ́баванне;

~ auf sich (A) zúziehen* заслужы́ць непава́гу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)