Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гры́жа, -ы, мн. -ы, грыж, ж.
1. Хвароба, звязаная з выпадзеннем часткі якога-н. унутранага органа за межы поласці, у якой ён знаходзіцца.
2. Выпучаны такім чынам орган.
|| прым.гры́жавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гры́жаж., мед.гры́жа
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гры́жамед.гры́жа, -жы ж., разг. кіла́, -лы́ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гры́жа, ‑ы, ж.
Хвароба, якая характарызуецца выхадам унутранага органа за межы поласці, у якой ён знаходзіцца, праз натуральную ці ненатуральную адтуліну ў гэтай поласці. Грыжа жывата. Грыжа мозга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Грыжа 4/55
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЖА,
выпучванне ўнутр. органаў або іх тканак праз адтуліны ў анатамічных утварэннях у міжмышачную клятчатку, поласці, пад скуру.
Бывае прыроджаная і набытая; траўматычная, штучная, пасляаперацыйная; поўная і няпоўная і інш. Паводле лакалізацыі адрозніваюць грыжу галаўнога і спіннога мозга, жывата (пахвінная, сцегнавая, эпігастральная, пупочная, сядалішчная і інш.), мышцаў. Утварэнню набытай грыжы садзейнічаюць прыроджаная слабасць пэўных анатамічных абласцей, цяжкая фіз. праца, знясіленне, траўмы. Лячэнне хірургічнае. Хворыя, якім проціпаказана аперацыя, носяць бандаж. Ускладненні: ушчамленне грыжы, магчыма кішэчная непраходнасць грыжы, запаленне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гры́жаж.мед. Bruch m -(e)s, Brüche;
па́хавая гры́жа Léistenbruch m;
ушчэ́мленая гры́жаéingeklemmter Bruch
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Гры́жа1 ’грыжа’ (БРС). Рус.гры́жа, укр.гри́жа ’тс’ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 161–162). Да *gryz‑ti ’грызці’: *gryz‑ja. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 466.
Грыжа2 ’сварка, лаянка і да т. п.’ (Нас.) ’згрызота’ (Шат., Сцяц.), ’грызня’ (Жд. 1). Належыць да слав. (прасл.) *gryža ’хваляванне, клопаты, гора, хвароба, рана, згрызота і г. д.’ (агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 161–162), якое паходзіць з *gryz‑ja (да *gryzti ’грызці’).
Гры́жа3, грыжан, грыжына ’бручка’ (у паўночнай Беларусу гл. Смулкова, Лекс. балтызмы, 40). Запазычанне з літ. мовы (параўн. літ.gríežtas; Смулкова, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пупо́чны пупо́чный;
~ная артэ́рыя — анат. пупо́чная арте́рия;
~ная гры́жа — мед. пупо́чная гры́жа
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)