грузд, -а́, М -дзе́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Ядомы грыб з шырокай белай ці чорнай махнатай шапачкай і кароткай тоўстай ножкай.

|| прым. груздо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́зд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гру́зд грузды́
Р. грузда́ груздо́ў
Д. грузду́ грузда́м
В. гру́зд грузды́
Т. груздо́м грузда́мі
М. груздзе́ грузда́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грузд (род. грузда́) м., бот. груздь;

назва́ўся ~до́м, лезь у кошпосл. назва́лся груздём, полеза́й в ку́зов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грузд, ‑а, М ‑дзе, м.

Грыб з шырокай белай увагнутай шапачкай і кароткай тоўстай ножкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грузд м. бат. (грыб) Mlchling m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Грузд ’назва грыба грузд’. Параўн. рус. груздь, грузд, укр. груздь. Усх.-слав. (*gruzdь, *gruzdъ) назва прасл. характару. Лічыцца роднасным словам з *grǫda, *gruda (гл. града́). Гэта назва грыба з’яўляецца выключна славянскай. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 158. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 463–464.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грузд Р. 2/47

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Грузд сапраўдны 4/34, 48—49 (укл.); 12/44 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Грузд М. Дз. 7/251; 11/610; 12/294

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУЗДЫ́,

шапкавыя базідыяльныя грыбы з роду млечнік сям. сыраежкавых. Вядома больш за 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 8 відаў. Найб. вядомыя грузд сапраўдны, або хрушчак (Lactarius resimus), расце пераважна ў яловых і бярозавых лясах; грузд жоўты (L. scrobiculatus), расце ў вільготных месцах ў хваёвых лясах; грузд чорны, або чарнуха (L. necator), вельмі пашыраны, расце ў бярозавых і мяшаных лясах; грузд перцавы, або кароўка, малачай (L. piperatus), часцей трапляецца ў дубовых лясах. Мікарызаўтваральнікі. Ядомыя. Спажываюцца салёныя. Грузд перцавы выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне для лячэння нырачнакаменнай хваробы.

Растуць групамі. Пладаносяць у ліп.—верасні. Шапка дыяметрам да 20 см, пукатая, потым лейкападобная, часцей з апушаным завернутым уніз краем. Мякаць шчыльная з едкім млечным сокам (таму перад засолкай вымочваюць або адварваюць). Пласцінкі зыходныя або прырослыя. Ножка цыліндрычная, кароткая, у спелых грыбоў пустая (у грузда перцавага — суцэльная). Споры шарападобныя або шырокаавальныя.

т. 5, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)