Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРОС (Grosz) Жорж [сапр.Эрэнфрыд
(Ehrenfried) Георг; 26.7.1893, Берлін — 6.7.1959], нямецкі графік і жывапісец. Вучыўся ў АМ у Дрэздэне (1909—11). Арганізатар «Чырвонай групы» мастакоў (1924),
з 1928 чл. Асацыяцыі рэв. мастакоў Германіі. Пэўны час прымыкаў да экспрэсіяністаў і дадаістаў, пісаў вострапсіхал. партрэты. Аўтар графічных цыклаў («Твар пануючага класа», 1921; «Расплата будзе!», 1922; «Новы твар пануючага класа», 1932, і інш.), якія маюць антыбуржуазную, антымілітарысцкую накіраванасць. У 1932—59 жыў у ЗША, дзе стварыў шэраг сацыяльна-паліт. карцін («Мір», 1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОС (Віктар Іванавіч) (11.11.1934, в. Дзяляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 31.3.1980),
бел. скульптар. Скончыў маст.ін-тЛіт. ССР у Вільні (1958). Працаваў у станковай і манум. скульптуры. Сярод твораў: «Рыбак» (1958 і 1968), «Муляр» (1961), «Нескароны» (1964), партрэт А.П.Марэсьева (1960), помнікі воінам і партызанам, што загінулі ў Вял.Айч. вайну, у в. Дзяляцічы (1964), г. Любань Мінскага р-на (1966, з У.Ананька, арх. В.Занковіч, Л.Левін), в. Пухавічы Пухавіцкага р-на (1969, арх. В.Марухін). Творы вызначаюцца лаканізмам, абагульненасцю пластыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОС ((Gross) Віллем) (н. 11.1.1922, г. Тарту, Эстонія),
эстонскі празаік і драматург.Засл. пісьменнік Эстоніі (1975). Друкуецца з 1949. У сацыяльна-псіхал. п’есах «Лёд растае» (1950), «У вялікай сям’і» (1951), «Анкета» (1955), «Паўтара месяца» (1967), у зб-ку апавяданняў «Сярэднія дні» (1966), раманах «Крылы распрамляюцца» (1958), «Прадаецца індывідуальны недабудаваны дом...» (1961), «Аднакласнікі» (1965), «Зімовы адпачынак» (1975), «Матывы ўмоўчвання» (1978, Літ. прэмія імя Ю.Смуула 1978), «У перагружанай лодцы» (1981) і інш. даследуе актуальныя маральна-этычныя і філас. праблемы на матэрыяле пасляваен. і сучаснага жыцця сваіх суайчыннікаў. Аўтар кнігі літ.-публіцыстычных артыкулаў «Хіба сёння — толькі сёння» (1972).