ГРАЧА́НІКІ,

выраб з грэцкай мукі ў беларусаў. З рэдкага цеста пяклі бліны-грачанікі, якія змазвалі тоўчаным канапляным семем. На блясе пяклі таксама бабкі-грачанікі, якія расчынялі на жытняй ці ячнай муцэ, замешвалі грэцкай мукой.

т. 5, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грача́нік

‘блін’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. грача́нік грача́нікі
Р. грача́ніка грача́нікаў
Д. грача́ніку грача́нікам
В. грача́нік грача́нікі
Т. грача́нікам грача́нікамі
М. грача́ніку грача́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грача́нік

‘жук’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. грача́нік грача́нікі
Р. грача́ніка грача́нікаў
Д. грача́ніку грача́нікам
В. грача́ніка грача́нікаў
Т. грача́нікам грача́нікамі
М. грача́ніку грача́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)