Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
графі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Шкляная пасудзіна з вузкім доўгім горлам для вады, сокаў і пад.
|| памянш.графі́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым.графі́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
графи́нчикуменьш.графі́нчык, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
cruet
[ˈkru:ɪt]
n.
малы́графі́нчык(для во́цату або́ але́ю)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
налі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Рмн. ‑лівак; ж.
Салодкі напітак, настоены на фруктах або ягадах. Вішнёвая наліўка. □ Гасцінная гаспадыня ўмомант паслала на стале чысты абрус і паставіла графінчык дамашняй, вельмі пахучай наліўкі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хле́бніца, ‑ы, ж.
1. Дзяжа, у якой рашчыняюць хлеб. Хлебніца была пакрыта надзежнікам.
2. Талерка ці карзінка для хлеба. Афіцыянтка на дзіва хутка прынесла заказ: хлеб, памідоры, салат і графінчык з залацістым напіткам. І нібы між іншым на хлебніцы побач з хлебам ляжаў рахунак.Дамашэвіч.// Невялікая скрынка для захавання хлеба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да стукнуць (у 1–3 знач.).
2. Рабіць стук, шум пры ўдарах, штуршках; удараць са стукам. На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі.Самуйлёнак.Гаспадыня вынесла ў сенцы талеркі, графінчык, нешта рабіла там, тупала, стукала посудам.Арабей./ Пра механізмы і іх часткі. Ля клуба стукаў рухавік.Пташнікаў.У .. цішыні неяк ненатуральна гучна стукаюць ходзікі — нібы падкрэсліваюць імклівасць кожнай хвіліны.Шыловіч./ Пра аўтаматычную зброю. Гранаты рваліся бесперастанку раз за разам, і дробна стукалі аўтаматы.Чорны./ Пра сэрца, пульсуючую кроў. Ад бегу і шпаркай хады шчокі .. [Макаркі] разгарэліся, як мак, і сэрца стукала моцна і часта.Колас.//безас. Пра адчуванне шуму, штуршкоў, удараў (у галаве, вушах і пад.) пры моцна пульсуючай крыві. У скронях стукала, як малаткамі.Лобан.
3. Удараць (у дзверы, акно і пад.), стукам выказваць просьбу ўпусціць куды‑н. Ціток стукаў у бляшаны верх кабіны і прасіўся: — Дай ногі выпрастаць. Ды перакусім.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)