грасуля́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. грасуля́р грасуля́ры
Р. грасуля́ру грасуля́раў
Д. грасуля́ру грасуля́рам
В. грасуля́р грасуля́ры
Т. грасуля́рам грасуля́рамі
М. грасуля́ры грасуля́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГРАСУЛЯ́Р (ад позналац. grossularia агрэст),

мінерал з групы гранатаў, алюмасілікат кальцыю, Ca3Al2[SiO4]3. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі тэтрагонтрыэктаэдрычныя або простыя ці ў розных спалучэннях. Агрэгаты масіўныя, няправільныя зерні. Колер светла-зялёны, жаўтаваты, карычняваты ці белы. Бляск шкляны. Цв. 6,5—7. Шчыльн. 3,5. Тыповы мінерал вапняковых скарнаў і кальцыевага метасаматозу асн. і ультраасн. парод. Празрыстыя грасуляры — ювелірныя камяні.

Грасуляр.

т. 5, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грасуля́р

(п.-лац. grossularia = агрэст)

мінерал класа сілікатаў, гранат 2 жаўтаватага колеру; празрыстая разнавіднасць з’яўляецца каштоўным каменем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГРАНА́ТЫ (ад лац. granatus зярністы),

група мінералаў падкласа астраўных сілікатаў з агульнай формулай R​2+R​3+ [Sio4]3, дзе R​2+ — Ca, Fe, Mg, Mn, а R​3+ — Al, Fe, Cr. Утвараюць ізаморфныя рады, канцавыя члены якіх — піроп (цёмна-ружавата-чырвоны, чорны), альмандзін (чырвоны, бура-шэры, чорны), спесарцін (аранжава-жоўты, буры, цёмна-чырвоны), грасуляр (мядова-жоўты, бледна-зялёны, буры), андрадыт (жоўты, зеленаваты, буравата-чырвоны), шарламіт (чорны), уваравіт (ізумрудна-зялёны). Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае асобныя крышталі, трапляецца і ў выглядзе зярністай масы. Бляск шкляны. Цв. 6—7,5. Шчыльн. 3,2—4,3 г/см³. Метамарфічнага, кантактава-метасаматычнага і магматычнага паходжання. Выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні (празрыстыя і прыгожа афарбаваныя), абразіўныя матэрыялы, у пошукавай геалогіі.

У.​Я.​Бардон.

Гранат.

т. 5, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грана́т2

(польск. granat, ад лац. granatus = зярністы)

мінерал класа сілікатаў, каштоўны камень, звычайна цёмна-чырвонага колеру; разнавіднасці гранату — альмандзін, андрадыт, грасуляр, дэмантоід, піроп і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)