Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
грабі́льнаср. черено́к (гра́бель) м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грабі́льна, ‑а, н.
Ручка ў граблях. Дзяды спаўзлі з верху, абышлі стог навокал, падраўнялі яго граблямі, прымацаванымі да доўгіх грабільнаў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грабі́льнан. Hárkengriff m -(e)s, -e, Réchengriff m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
тапо́ршчыцца, ‑шчыцца; незак.
Абл. Тапырыцца. Заўважыўшы Міколку, .. [дзед Нупрэй] кінуўся завіхацца ля новага грабільна. Пачаў стругаць яго нажом і ўсё гэта разбіў з такім сярдзітым выглядам, што аж варушыліся, тапоршчыліся густыя сівыя бровы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вудаўё ’вудзільна’ (Др.-Падб., Касп., З нар. сл.). Ад вуда пры дапамозе суф. ‑аўё (ов‑ьje), дзе ‑ов‑, відавочна, першапачаткова меў значэнне прыналежнасці (Карскі 2-3, 24). У словаўтваральных адносінах параўн. таксама дыял.грабаўё ’грабільна’ і касаўё ’касільна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
усхадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.
Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго‑н., раз’юшыцца. Дзед Нупрэй так усхадзіўся з нажом, што нечакана аж перарэзаў грабільна і, плюнуўшы злосна, кінуў яго за плот.Лынькоў.— Гэта ж пяць вёрст да тае школы, а зімою без ботаў і кажуха хлопец замерзне. А дзе я іх вазьму яму? — усхадзілася бабка.Каліна.У засценку ўсхадзіліся пеўні, спявалі без пары, — напэўна, на перамену надвор’я.Чарнышэвіч.// Пачаць дурэць, сваволіць. Усхадзіліся дзеці — не суняць.// Пачаць бушаваць, разбушавацца (пра з’явы прыроды). Усхадзіўся вецер. □ Усхадзіўся лес шумлівы, — Вые воўк. Конь спаткнуўся палахлівы. Стой, яздок!Чарот.[Дзяўчына:] — Мароз страшэнны, завіруха ўсхадзілася такая, што, здаецца, машыну перакуліць.Марціновіч.// Абвастрыцца (пра хваробы). Калі ўсходзіцца радыкуліт, можна грэлку прыкласці.Гроднеў.Той дзень.. [жанчына] ледзь дабыла да вечара — усхадзіўся жывот, ламала паясніцу, паднялася гарачка.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРА́БЛІ,
1) прылада для зграбання сена, саломы, выграбання каласкоў і цёртай саломы з зерневай кучы і інш. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Складаюцца з галоўкі з 8—14 зубамі і гладкай ручкі (грабільна). Зубы (даўж. 7—10 см) выразалі пераважна з дубу, ясеню, грабу і забівалі ў адтуліны галоўкі. У наш час выкарыстоўваюць граблі з метал. ці пластмасавымі галоўкамі.
2) Прычапныя або навясныя с.-г. машыны для зграбання скошанай травы ў валкі, варушэння травы ў пракосах і пераварочвання валкоў для паскарэння сушкі, а таксама для зграбання саломы.
Адрозніваюць граблі: папярочныя (утвараюць валок сена ўпоперак напрамку руху агрэгата), бакавыя колава-пальцавыя (складаюцца з 2 секцый, якія пры зграбанні сена ў валок устанаўліваюць вуглом назад, пры варушэнні — вуглом уперад, пры пераварочванні працуе адна секцыя); ратацыйныя (складаюцца з 2 ротараў са зменнымі граблінамі для зграбання і пераварочвання сена, варушэння і раскідвання валкоў). Шырыня захопу да 14 м, рабочая скорасць да 12 км/гадз. Агрэгатуюцца з любым трактарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзяржанне, дзяржальна, ручка / у нажа ці відэльца: тронак / у касы: кассё, касаўё, касавільна / у грабель: грабільна / у пугі: пугаўё, пужальна / у цэпа: цапільна / у вуды: вудзільна / у сцяга: дрэўка / у шаблі: эфес; дзяржанка, дзяржак, дзержанок (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)