Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
граб (род. гра́ба, (о древесине исобир.) гра́бу) м.граб
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
граббот.граб, род. гра́ба и (о древесине и собир.) гра́бу м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
граб, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Лісцевае дрэва або куст сямейства ляшчынавых з гладкай шэрай карой (расце ў Заходняй Еўропе і паўднёвазаходняй частцы СССР).
2.‑у, толькіадз. Драўніна гэтага дрэва. Аглоблі з грабу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАБ
(Carpinus),
род кветкавых раслін сям. бярозавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі, Еўропе, Паўн. Амерыцы (1 від). Лесаўтваральнікі (утвараюць грабавыя лясы). На Беларусі 1 дзікарослы — граб звычайны, або еўрапейскі (С. betulus), і 3 інтрадукаваныя ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН віды: граб каралінскі (С. caroliniana), каўказскі (С. caucasica) і ўсходні, або грабіннік (С. orientalis). Граб звычайны — цеплалюбны зах.-еўрап. від. Расце як дамешак ці ўтварае другі ярус ў мяшаных і лісцевых лясах; на месцы высечаных лясоў стварае чыстыя другасныя (вытворныя) насаджэнні — грабнякі.
Аднадомныя лістападныя дрэвы (выш. да 30 м), рэдка кусты з густой яйцападобнай кронай і вертыкальна-рабрыстым ствалом. Кара гладкая, светлая, серабрыста-шэрая, потым цёмная, трэшчынаватая. Лісце двухрадна размешчанае, чаргаванае, простае, шчыльнае, цёмна-зялёнае. Кветкі дробныя, аднаполыя, аднадомныя, у павіслых зеленавата-чырв. каташках. Цвітуць адначасова з распусканнем лісця. Плод — аднанасенны рабрысты арэшак. Ценевынослівыя, засухаўстойлівыя расліны. Устойлівыя да гарадскіх умоў, шкоднікаў і хвароб. Жывуць да 100—300 (400) гадоў. Добра пераносяць падстрыганне. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (парасткамі). Дэкар., дубільныя, кармавыя, тэхн. і фарбавальныя расліны. Драўніна цяжкая, цвёрдая, выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, сталярнай, такарнай справе, ідзе на выраб муз. інструментаў, мэблі, паркету. Выкарыстоўваюць для азелянення нас. месцаў. Ёсць дэкар. садовыя формы: пірамідальная, ніцая, калонападобная, лопасцялістая, пурпуровая і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грабм (дрэва) Hágebuche f -, -n, Wéißbuche f -, Háinbuche f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Граб ’назва дрэва Carpinus betulus’ (БРС, Шат., Касп.). Прасл. форма *grabъ (параўн. яшчэ рус.граб, укр.граб, польск.grab) і таксама *grabrъ (балг.га́бър, славен.gȃber, чэш.habr). Роднасныя формы: ст.-прус.wosigrabis ’брызгліна’, макед.γράβιον ’драўніна пэўнай пароды дуба і г. д.’ Гл. Фасмер, 1, 449. Параўн. агляд у Трубачова (Эт. сл., 7, 99–100), які думае пра роднаснасць са слав.*grebǫ, *grebti (назва ўзнікла, магчыма, у перыяд даўняга збіральніцтва).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hornbeam
[ˈhɔrnbi:m]
n.
граб -а m. (дрэ́ва), граб -у m. (матэрыя́л)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)