Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
горб, гарба́, мн. гарбы́, гарбо́ў, м.
1. Ненармальная пукатасць на спіне або на грудзях чалавека.
2. Тлушчавы нарост у некаторых жывёл (напр., у вярблюда).
3.чаго. Узвышэнне на якой-н. паверхні.
Гарбы ўзгоркаў.
◊
Сваім гарбом (разм.) — цяжкай працай.
|| памянш.гарбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
горбгорб, род. гарба́м.;
◊
свои́м горбо́м сваі́м гарбо́м;
гнуть горб, уст. гнуць горб;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
горб (род. гарба́) м., в разн. знач.горб;
◊ гнуць г. — гнуть горб;
сваі́м гарбо́м — свои́м горбо́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
горб, гарба, м.
1. Ненармальная пукатасць на спіне або на грудзях чалавека, якая ўтвараецца ад скрыўлення пазваночніка або грудной клеткі. За вайну Якім яшчэ больш падаўся, ссутуліўся, і ад гэтага горб на яго спіне здаваўся больш крутым, чым раней.Парахневіч.// Тлушчавы нараст на спіне некаторых жывёл, напрыклад вярблюда. //Разм.груб. Спіна. За жыццё памясіў я нямала балот, панасіў на гарбу я нямала турбот.Дубоўка.
2.чаго. Пукатасць, узвышэнне на якой‑н. паверхні. Дзе-нідзе на палях агаліліся рыжыя гарбы узгоркаў.Пянкрат.Крыху правей, куды вядзе аўтастрада, чарнее горб маста.Карпюк.
•••
Гнуць горбгл. гнуць.
Сваім гарбом — цяжкай працай (жыць, зарабляць, здабываць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГОРБ у чалавека, вынік паталаг. змены крывізны пазваночніка, выкліканай разбурэннем цел пазванкоў туберкулёзным працэсам, іх спаданнем, парушэннем суадносін паміж пазванкамі, зрушэннем назад асцістых адросткаў і дужак разбураных цел. Перыяд ад занесенай у пазванкі інфекцыі да з’яўлення гарба ў хворых, якія не лечацца, залежыць ад узросту (ва ўзросце 3 гадоў горб з’яўляецца праз 3—6 месяцаў, пасля 5 гадоў — праз 8—12 месяцаў), стану здароўя, месца лакалізацыі пашкоджання (у шыйным і паяснічным аддзелах горб выяўляецца пазней і пры значных разбурэннях, у грудным — раней і хутка павялічваецца). У дарослых пераважна краявое пашкоджанне цел пазванкоў і горб не ўтвараецца нават пры пашкоджанні значнай іх колькасці. У дзяцей пры туберкулёзным пандыліце частка пазванкоў, што знаходзяцца вышэй над разбуранымі, нахіляецца ўперад, заднія часткі разбураных цел выгінаюцца назад і ўтвараюць горб. Яго форма і памер залежаць ад ступені пашкоджання пазваночніка (пры частковым разбурэнні цел пазванкоў горб мае дугападобную форму), лакалізацыі пашкоджання (верхнегрудны аддзел — месца самых вял. дэфармацый, у сярэднегрудным аддзеле форма гарба найчасцей востравугольная, у паяснічным не бывае вял. гарба). Лячэнне туберкулёзнага спандыліту антыбактэрыяльнае і артапедычнае.