го́ра, -а, н.

1. Глыбокі жаль, смутак.

Захварэць з г.

2. Тое, што і няшчасце.

У мяне вялікае г.

3. Жыццёвыя няўдачы, мукі, нястача.

Г. не знаць.

Цярпець г.

Глынуць гора (разм.) — перажыць многа цяжкасцей.

Заліць гора (разм.) — напіцца з гора.

З горам папалам (разм.) — з вялікай цяжкасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́ра ср.

1. го́ре;

2. нужда́ ж.; лише́ние;

3. разг. (в сложных словах) го́ре-...;

г.-паляўні́чы — го́ре-охо́тник;

4. разг., в знач. сказ. го́ре, беда́;

г. з ім — го́ре (беда́) с ним;

і г. ма́ла — и го́ря ма́ло;

глыну́ць (ця́пнуць) г. — хлебну́ть (тя́пнуть) го́ря;

про́ста г. — су́щее (пря́мо, про́сто) наказа́ние;

г. го́ркае — го́ре го́рькое;

г. гарава́ць — го́ре горева́ть (мы́кать);

г. мне! — го́ре мне!;

на маё г. — на мою́ беду́;

(і) смех і г. — (и) смех и го́ре;

з го́рам напала́м — с го́рем попола́м;

памагчы́ го́ру — помо́чь го́рю;

г. мучы́ць ды жыць ву́чыцьпосл. го́ре му́чит да жить у́чит;

у го́ры жыць ды з пе́рцам е́сціпогов. ирон. в го́ре жить и с пе́рцем есть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́ра, ‑а, н.

1. Стан глыбокага смутку, душэўнага болю, выкліканы якім‑н. няшчасцем. Маці ў горы і бацька ў горы — Сын, Васілёк, трэці дзень ужо хворы. Панчанка. На заплаканы тварык балюча глядзець, У вачах — недзіцячае гора. Гілевіч. // Няшчасце, бяда, якія выклікаюць такі стан. Зіна сядзела на траве і плакала, бяссільна, жаласна, як плача чалавек, да якога прыйшло непапраўнае гора. Карпюк. Людзі бачылі, як загінулі жонка і маленькі сын Аляксандрава. Ён цяжка перажываў тое гора. Дадзіёмаў.

2. Жыццёвыя нягоды, мукі, нястача. Тут пад ярмом кароны жыў, Цярпеў галечу, крыўду, здзек І чалавекам век не быў Забіты горам чалавек. А. Александровіч. У калгасе працаваць — гора і бяды не знаць. З нар.

3. у знач. вык. Разм. Бяда, няшчасце. Вось гэта грэбля — бяда і гора мікуціцкае. Колас. // безас. Цяжка, бяда каму‑н. Весць аб смерці Бандароўны Скрозь пайшла, як мора; Зашумела Украіна, — Гора панам, гора! Купала.

•••

Глынуць гора гл. глынуць.

Гора гараваць гл. гараваць.

Гора горкае — вялікае несуцешнае гора.

Дапамагчы гору (бядзе) гл. дапамагчы.

Заліць гора гл. заліць.

З горам папалам гл. папалам.

І гора мала каму гл. мала.

(І) смех і гора гл. смех.

У горы жыць ды з перцам есці гл. жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГО́РА (Hora) Іосеф?

(8.7.1891, м. Добржыні каля г. Роўдніцы, Чэхія — 21.6.1945),

чэшскі паэт, празаік. Нар. мастак Чэхаславакіі (1945). На яго раннія паэт. творы (зб. «Вершы», 1915) паўплывалі падзеі 1-й сусв. вайны. У 1018 — 20 адзін з тэарэтыкаў пралетарскага мастацтва і рэв. паэзіі. Аўтар зб-каў «Працоўны дзень» (1920), «Сэрца і хаос свету» (1922), «Бурлівая вясна» (1923), кнігі прозы «Сацыялістычная надзея» (1922), рамана «Галодны год» (1926) і інш. Зб-кі вершаў «Махоўскія варыяцыі», «Ціхія пасланні» (абодва 1936), «Родны дом» (1938), «Запіскі з немачы» (1945), паэма «Ян-скрыпач» (1939) прасякнуты філас. роздумам пра сэнс чалавечага існавання, лёс айчыны і чэш. народа. Перакладаў на чэш. мову вершы Я.Купалы, А.Пушкіна, М.Лермантава, С.Ясеніна. Напісаў арт. «Беларускія пісьменнікі ў Празе» (1927; пра Я.Купалу, М.Чарота, М.Зарэцкага). Удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць нац. і сац. ўціску ў Зах. Беларусі: На бел. мову яго творы перакладалі Х.Жычка, С.Панізнік і інш.

С.С.Панізнік.

т. 5, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

го́ра н.

1. Gram m -(e)s, Kmmer m -s;

з го́р vor Kmmer;

2. (бяда) lend n -(e)s, Not f -, nglück n -(e)s;

на маё го́р zu minem Kmmer;

го́р мне! whe mir!;

адно́ го́р з табо́й ich habe nur Kmmer [mine lebe Not] mit dir;

з го́рам папала́м mit Müh und Not;

яму́ і го́р ма́ла es kümmert ihn nicht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гора І. 3/556; 8/499; 11/272, 273; 12/676

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

вы́балець

‘шмат перанесці; дамагчыся чаго-небудзь у пакутах (выбалець многа гора, пакут і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́балею вы́балеем
2-я ас. вы́балееш вы́балееце
3-я ас. вы́балее вы́балеюць
Прошлы час
м. вы́балеў вы́балелі
ж. вы́балела
н. вы́балела
Загадны лад
2-я ас. вы́балей вы́балейце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́балеўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выба́льваць

‘шмат пераносіць; дамагацца чаго-небудзь у пакутах (выбальваць многа гора, пакут і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выба́льваю выба́льваем
2-я ас. выба́льваеш выба́льваеце
3-я ас. выба́львае выба́льваюць
Прошлы час
м. выба́льваў выба́львалі
ж. выба́львала
н. выба́львала
Загадны лад
2-я ас. выба́львай выба́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выба́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ліхале́цце, -я, н.

Час вялікай нягоды, няшчасця і гора.

Перажылі ваеннае л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўце́шны, -ая, -ае.

1. Такі, што немагчыма суцешыць, супакоіць.

Няўцешная маці.

2. Вельмі моцны па сіле праяўлення (пра гора, слёзы і пад.).

Няўцешнае гора.

3. Які не прыносіць суцяшэння, несуцяшальны.

Няўцешныя весткі.

|| наз. няўце́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)