го́нта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. го́нта го́нты
Р. го́нты го́нтаў
Д. го́нце го́нтам
В. го́нту го́нты
Т. го́нтай
го́нтаю
го́нтамі
М. го́нце го́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

го́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж., а таксама зб.

Дахавы матэрыял у форме невялікіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам — з другога.

Ставіць хату пад гонтай.

Злазь з даху, не псуй гонты (прымаўка: не бярыся не за сваю справу).

|| прым. го́нтавы, -ая, -ае і ганто́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж., зб.

Дахавы матэрыял у форме невялікіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам — з другога. [Суседзі] адзін за другім новыя хаты ставілі. І пад гонтай, і пад шыферам. Васілевіч.

[Польск. gont.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГО́НТА (Іван) (?, с. Расошкі Чаркаскай вобл., Украіна — 1768),

адзін з кіраўнікоў Калііўшчыны — антыпольскага паўстання 1768 на Правабярэжнай Украіне. Быў казаком у надворным войску польскіх магнатаў Патоцкіх. З 1757 сотнік у г. Умань — цэнтры іх уладанняў. У час наступлення гайдамацкага войска на чале з М.Залізняком на Умань у чэрв. 1768 Гонта разам з атрадам надворных казакоў перайшоў на бок паўстанцаў. Пад кіраўніцтвам Залізняка і Гонты гайдамакі ўзялі штурмам Умань; Гонта быў абвешчаны паўстанцамі уманскім палкоўнікам. У час сустрэчы з камандаваннем рас. войск, накіраваных на падтрымку польскага боку для ліквідацыі паўстання, арыштаваны і выдадзены польскім уладам. Пакараны смерцю паблізу г. Магілёў-Падольскі. Маст. вобраз Гонты створаны Т.Р.Шаўчэнкам у паэме «Гайдамакі».

т. 5, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́НТА (польс.: gont),

драўляны матэрыял для крыцця даху і сцен у форме невял. тонкіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам з другога. Робіцца з яловай, хваёвай, асінавай і інш. драўніны, даўж. звычайна 50—60 см, шыр. каля 10 см. Дах з гонты служыць 25—35 гадоў. Вядома ва ўсёй Еўропе. У Беларусі гонта вядома з даўніх часоў, рабілася ўручную (радыяльным расколваннем), пазней — на механізаваных станках (распілоўваннем). Гонтай крылі дахі ўсіх тыпаў будынкаў. Дошчачкі ўваходзілі адна ў адну і прыбіваліся да дахаў. Кожны верхні рад гонты перакрываў ніжэйшы, таму крыццё атрымлівалася шматслойнае — да 4 слаёў (касцёл у Койданаве, 18 ст.). Часам гонты ніжняга, навіслага над карнізам рада рабілі завостранымі, што ўпрыгожвала дах (сядзібны дом у Борках Дзятлаўскага, званіцы ў Белагрудзе Лідскага і Шарашове Пружанскага, касцёл у Жытомлі Гродзенскага р-наў).

С.А.Сергачоў.

т. 5, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

го́нта ж., зборн. Dchschindeln pl, Hlzschindeln pl, Schndeln pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

го́нта

(польск. gont, ад с.-вням. gant)

дахавы матэрыял у выглядзе драўляных дошчачак з падоўжнымі пазамі з аднаго боку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Гонта І. 2/156

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ганто́вы гл. гонта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гонт м., собир., стр. го́нта, -ты ж., го́нты, -аў мн.; (одна штука) го́нта, -ты ж., разг. го́нціна, -ны ж.;

дом, кры́тый гонтом дом, кры́ты го́нтамі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)