горад на З Польшчы, на р. Варта. Цэнтр Гожаўскага ваяв. Каля 150 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (пад’ёмныя краны, дэталі трактароў), хім. (вытв-сцьсінт. валокнаў і інш.), тэкст. (пераважна шаўковая), харч., дрэваапр., ільняная. Тэатр, музей. Арх. помнікі: гатычны сабор (14—15 ст.), фрагменты гар. муроў (14 ст.) з вежамі, неакласіцыстычны арсенал (18—19 ст.).
Засн. ў 1257 пад назвай Ландсберг магдэбургскім маркграфам Янам І як умацаванне для аховы пераправы цераз р. Варта. Зручнае геагр. становішча (на дарозе з Сілезіі ў Зах. Памор’е) спрыяла росту яго ролі ў гандлі з Польшчай. Росквіт Гожава-Велькапольскага прыпадае на 14—15 ст. У 16 ст. горад прыйшоў у заняпад, які паглыбіўся ў час Трыццацігадовай вайны 1618—48. У 18 ст. цэнтр суконнай вытв-сці і гандлю воўнай. У час 2-й сусв. вайны моцна разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Го́жаў-Вялікапо́льскім. Gorzów Wielkopolski [´gɔʒʊf vjɛlko´pɔl-] n -s, Lándsberg (-s) an der Wárthe n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Gorzów Wielkopolski
г.Гожаў-Велькапольскі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВА́РТА (Warta),
рака ў Польшчы, правы прыток р. Одра. Даўж. 808 км, пл.бас. 53,7 тыс.км². Пачынаецца з Малапольскага ўзвышша, перасякае Кракаўска-Чанстахоўскае ўзвышша, цячэ па Велікапольскай нізіне. Паводкі вясной і ўвосень. Сярэдні расход вады 215 м³/с. Суднаходная (ад Познані) з дапамогай шлюзаў. Злучана з Віслай прытокам Ноцец і Быдгашчцкім каналам. На Варце гарады Чанстахова, Познань, Гожаў-Велькапольскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЖАЎСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Gorzowskie),
адм.-тэр. адзінка на ПнЗ Польшчы. Пл. 8,5 тыс.км, нас. 507 тыс.чал., гарадскога каля 62% (1991). Адм. ц. — г.Гожаў-Велькапольскі. Найб. гарады: Костшын, Хошчна, Дэмбна, Барлінэк і інш. Размешчана на зах.ч. Гожаўскай катлавіны, на Пн заходзіць Паморскае Паазер’е, на Пд — Велікалольскае Паазер’е. Клімат умераны. Сярэдняя т-ра студз. -1,5 °C, ліп. 18,2 °C, ападкаў 650 мм за год. Гл. рака — Варта (прыток Одры). 44,1% паверхні займаюць лясы. Прам-сць: дрэваапр., папяровая, хім., электратэхн. лёгкая. Вырошчваюць пшаніцу, жыта, бульбу, кармавыя і тэхн. культуры. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней.
нізінная раўніна ў Польшчы, паміж рэкамі Вісла і Одра, пераважна ў бас.р. Варта. Выш. ад 18 да 227 м. Складзена з ледавіковых і водна-ледавіковых адкладаў, пранізаных салянымі купаламі.
У рэльефе спалучэнне марэнных узвышшаў і град, плоскіх і ўзгоркавых раўнін і нізкіх лагчын — далін сцёку стараж. ледавіка. Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Сярэдняя т-ра студз. -1,5 °C, -2,5 °C, ліп. 17,5 °C, 18 °C; ападкаў 550—650 мм за год. Шматлікія азёры, вял.воз. Гопла. Хваёвыя і мяшаныя лясы. Пасевы збожжавых, бульбы, агародніны. Жывёлагадоўля. Здабыча калійных солей. Вял. гарады: Познань, Быдгашч, Торунь, Гожаў-Велькапольскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБУ́СКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Woje wództwo Lubuskie),
адм.-тэр. адзінка на 3 Польшчы. Утворана 1.1.1999. Пл. 13,7 тыс.км2. Hac. 1 млн.чал. (1999), гарадскога 62%. Адм. цэнтр — г.Гожаў-Велькапольскі. Найб. гарады: Зялёна-Гура, Нова-Суль, Жары, Костшын, Жагань. Займае зах.ч. Велікапольскага Паазер’я і Велікапольскай нізіны, на Пн заходзіць Паморскае Паазер’е, на Пд — Тшабніцкая града. Карысныя выкапні: буры вугаль, нафта, газ, буд. матэрыялы. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. -1,5 °C, ліп. 18,3 °C, ападкаў 500—600 мм за год. Гал.р. Одра з прытокамі Варта, Бубр, Ныса-Лужыцка. Глебы падзолістыя. 45% паверхні займаюць лясы (пераважна хваёвыя). Гаспадарка прамысл.-агр. тыпу. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць таварных вагонаў, пад’ёмных кранаў, тэкст. машын, электравымяральнай апаратуры), лёгкая, дрэваапр., хім., харчовая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Вырошчваюць жыта, ячмень, пшаніцу, авёс, кармавыя і тэхн. культуры. Бульбаводства. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак, птушак.