Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гаво́ркаж.
1. разгово́р; м.;
пра што ідзе́ г.? — о чём идёт разгово́р?;
2.го́ворм.;
за сцяно́ю пачу́лася не́чая г. — за стено́й послы́шался че́й-то го́вор;
3. (манера говорить) го́вор; м.;
пяву́чая г. — певу́чий го́вор;
4.лингв.го́ворм.;
5. (толки о чём-л.) молва́, разгово́ры мн.;
◊ пуста́я г. — пуста́я болтовня́;
не мо́жа быць і ~кі — не мо́жет быть и ре́чи (разгово́ра);
без лі́шняй ~кі — без ли́шних (да́льних) разгово́ров
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гамо́нкаж., разг.
1. разгово́р м.; го́ворм.;
2. галдёж м.; шум м.;
3. молва́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
го́ман, -ну м., разг.
1.го́вор; разгово́р; (громкий) го́мон, галдёж;
2.перен. шум, го́мон; гуд, гуде́ние ср.; гул
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мясцо́вы
1. ме́стный;
~вая гаво́рка — ме́стный го́вор;
2. (не общегосударственный) ме́стный; перифери́йный;
○ ~вая прамысло́васць — ме́стная промы́шленность;
м. час — ме́стное вре́мя
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бэ́та ’нячыстая, ганебная справа, звязаная з махлярствам, круцельніцтвам’ (КЭС, лаг.). Можа, таго ж паходжання, што і ўкр.бета ’ўмельства’ (а гэта, відаць, скарачэнне з кебе́та ’ўмельства, здольнасць’ < тур.-араб., гл. Крымскі, Др.-киев. говор, 12). Іншая этымалогія: сувязь з карцёжным тэрмінам польск.bet, labet (< франц.bête, la bête), укр.лабе́ти (пійматися в лабети), рус.попасть в лабе́т ’трапіць у няёмкае становішча’. Гл. падрабязна Балецкі, SSlav., 9, 358.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нестро́йный
1. нястро́йны; (нескладный) нязгра́бны;
2.(несогласный — о звуках, речи) нязла́джаны; (нескладный) няскла́дны; (беспорядочный) бязла́дны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сялі́ба Месца пад жылым домам і с.-г. пабудовамі; двор; хутар; пасяленне; сядзіба 1 (БРС). Тое ж сялі́дзьба (Рэч., Сен.Касп., Слаўг., паўн. паветы Чарнігаўскай губ. П. А. Расторгуев. Сев.-бел. говор, 1927, 152), сялі́дба (Нас. АУ, Слаўг.), сялі́цьба (Слаўг.), сялі́бка (Слаўг.).
□в. Сяліба Бярэз., в. Сялібка Віц. (Рам. Мат.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
РАЗМАЛЁЎКАдэкаратыўная, арнаментальныя ці сюжэтныя кампазіцыі, выкананыя фарбамі на розных частках арх. збудаванняў (манум.-дэкар. Р.), рэчах хатняга ўжытку (мэбля, посуд і інш.), ювелірных вырабах, творах маст. і сувенірнага прызначэння і інш.; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З глыбокай старажытнасці ў многіх народаў свету вядома Р. па кераміцы, дрэве, метале, лаках і інш. (гл.Жостаўская размалёўка, Мсцёрская мініяцюра, Палехская мініяцюра, Растоўская фініфць, Фядоскінская мініяцюра, Хахламская размалёўка). На Беларусі манум.-дэкар. Р. вядома з 11 ст. (фрэскі на сценах храмаў), з 16 ст. адзін з найб. пашыраных відаў манументальнага жывапісу. З 15 ст. вядома Р. па шкле (гл.Шкло мастацкае), з 17 ст. — батык. У 18 ст. Р. дэкарыравалі вырабы Свержанскай фаянсавай мануфактуры і Целяханскай фаянсавай мануфактуры. Р. эмалямі па метале і фарфоры (фініфць) аздаблялі дэталі абкладаў кніг, крыжы, літургічны посуд і інш. Здаўна ў побыце беларусаў вядомы пісанкі. З канца 19 ст. Р. вылучылася ў самаст. від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных мастацкіх промыслаў, ёю аздаблялі інтэр’еры жылля, хатняе начынне, мэблю. У 1-й пал. 20 ст. пашырылася Р. па дрэве, паперы, тканіне, шкле (гл.Агоўскія куфры, Агоўская размалёўка, Давыд-Гарадоцкія куфры, Лідскія куфры, Нарачанска-дзісенскія дываны). З 2-й пал. 20 ст. размаляваныя рэчы дэкар.-прыкладнога і сувенірна-маст. характару (насценныя пано, кухонныя наборы, куфэркі, цацкі і інш.) выпускаюць прадпрыемствы маст. прам-сці (гл.Мастацкіх вырабаў вытворчасць), ствараюць нар. майстры. Манум.-дэкар. Р. пашырана ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў.
Літ.:
Церашчатава В.В. Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст. Мн., 1986;
Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.
Я.М.Сахута.
Да арт.Размалёўка. Лекіф з выявай Афрадыты з лебедзем. Каля 490 да н.э.Да арт.Размалёўка. П.Пучкоў. Куфэрак «Від на храм Хрыста Збавіцеля, 1920 г.». Фядоскіна. Расія. 1994.Да арт.Размалёўка. Коўш. Беларусь. 16 ст.Да арт.Размалёўка. І.Баранюк. Паляўнічы страляе ў аленя. Гуцульская кафля. Пач. 20 ст.Да арт.Размалёўка. А.Макоўчык. Размалёўка па шкле. Бярозаўскі раён Брэсцкай вобл. 1960-я г.Да арт.Размалёўка. Дз.Цубер. Куфэркі. Горад Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобл. 1987.Да арт.Размалёўка. Я.Драздовіч. Дыван 1930-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Накуве́сіцца ’наваліцца, навіснуць?’, параўн., Вот немец пракляты, вот ірад накувесіўся на нашу волаву (В. Поляк, ЛіМ, 19 лютага 1971 г.), наковёсіцца ’нахмурыцца (пра надвор’е)’, наковёсіць ’нахмурыць’: брові наковесіў (ТС), накуве́зіцца ’прыстаць, прычапіцца без дай прычыны’ (парыц., Янк. Мат.). Фармальна і семантычна блізкае да серб.-харв.накве̏сит се ’нагнуцца, нахіліцца, схіліцца, скрывіцца’: Што си ми се наквесио ту више главе? (Елезовніі Г. Речник косовско-метохиског диjалекта, 1. Београд, 1932, 437), натквесим се ’звесіцца, навіснуць над чым-небудзь ці над кім-небудзь’ (ђирићљ. Говор Лужнице. Београд, 1983, 147), якія Скок адносіць да kvečiti se Загібацца’ (Скок, 2, 252), аднак несумненная сувязь з беларускім словам дае падставы меркаваць пра агульнае паходжанне ці развіццё ў аднолькавым напрамку на кбжнай з адзначаных тэрыторый. Хутчэй за ўсё да прасл.*vesiti, гл. весіць, вісець, з экспрэсіўнай ko‑ (ky‑, k‑) прэфіксацыяй, адносна якой гл. Дебеляк, Slavistična revija, 5–7, 1954, 169 і інш.; Фасмер, 2, 271 і інш. З у накувёзіцца ў выніку азванчэння с у інтэрвакальным становішчы або збліжэння да вязаць, вязацца.