Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
гніль, -і, ж.
1. Што-небудзь гнілое, сапсаванае гніеннем.
У яблыку з’явілася г.
2. Назва многіх грыбковых або бактэрыяльных хвароб у раслін.
Мокрая г. бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гнільж., в разн. знач. гниль;
○ шэ́рая г. — се́рая гниль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гніль, ‑і, ж.
1. Што‑н. гнілое, сапсаванае гніеннем. Выразаць гніль у яблыку. □ Марыля ўлезла ў яму, наскрэбла .. кошык гразі з бульбяной гніллю.Брыль.// Гнілы пах, затхлае паветра. У падвале было цёмна, пахла гніллю.Новікаў.//перан. Пра што‑н. састарэлае, непрыгоднае, нездаровае. Гніль старога свету.
2. Цвіль, грыбок. Гніль лезла і вышэй, падтачыла падаконнік, — ён хістаўся пад локцямі ў Аркадзя.Пташнікаў.
3. Назва многіх грыбковых або бактэрыяльных хвароб у раслін. Чорная гніль морквы. Мокрая гніль бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гніль 2/82; 3/523; 4/49
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
гнілі́знаж., гніллён., гнільж. Fäule f -, Fäulnis f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КАГА́ТНАЯ ГНІЛЬбуракоў,
хвароба караняплодаў буракоў у перыяд захоўвання, якая выклікаецца комплексам грыбоў і бактэрый. Найб. пашырана шэрая гніль (узбуджальнік — грыб Botritis cinerea) і фамоз (узбуджальнік — грыб Phoma betae). На хворых каранях з’яўляецца белы, шэры ці ружавата-белы налёт споранашэння грыба, потым фарміруюцца цёмныя склероцыі, якімі грыб зімуе. Пры фамозным гніенні грыбніца развіваецца ў тканках каранёў, надае ім цёмна-карычневы колер і фарміруе масы пладовых цел (пікнідаў). Пашкоджаныя караняплоды гніюць. Інфекцыя захоўваецца на раслінных рэштках, у глебе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гніль сардэчка (хвароба раслін) 2/471
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кальцавая гніль 2/464; 5/281
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАДО́ВАЯ ГНІЛЬ, манілёз,
хвароба пладовых дрэў, якая выклікаецца недасканалымі грыбамі з роду манілія. Найб. пашырана на вішні, чарэшні, сліве, грушы і яблыні. Пашкоджвае плады, кветкі, лісце, парасткі і інш. Пашырана ўсюды, моцна праяўляецца ў вільготныя і цёплыя гады.
Інфекцыя разносіцца ветрам, дажджом, насякомымі (пладажэрка, казарка), пранікае ў органы раслін праз мех. пашкоджанні. На пладах паяўляюцца невял. бурыя плямы, якія хутка разрастаюцца, тканкі плода размякчаюцца. На паверхні заражаных пладоў утвараюцца белавата-шэрыя, жаўтаватыя канцэнтрычныя падушачкі. Некат. пашкоджаныя плады не ападаюць, муміфікуюцца, робяцца чорнымі, зімуюць, праз іх адбываецца першаснае заражэнне дрэў наступным летам. Страты ўраджаю пладоў ад П.г. дасягаюць 50—70%. Меры барацьбы: знішчэнне ападу, перакопванне глебы вакол ствалоў, апырскванне бардоскай вадкасцю.