гняздо́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гняздо́ гнёзды
гнязды́
Р. гнязда́ гнё́зд
гнёздаў
Д. гнязду́ гнёздам
В. гняздо́ гнёзды
гнязды́
Т. гняздо́м гнёздамі
М. гняздзе́ гнёздах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гняздо́, -а́, мн. гнёзды іліч. 2, 3, 4) гнязды́, гнёзд і гнёздаў, н.

1. У птушак, насякомых і паўзуноў: месца для жылля звычайна на перыяд кладкі яек і вывядзення дзіцянят.

Ластаўчына г.

Асінае г. (таксама перан.: пра прытулак злачынных людзей).

2. Паглыбленне, куды што-н. устаўляецца (спец.).

3. Група маладых раслін, грыбоў і пад., якія растуць разам.

Грузды і лісіцы раслі гнёздамі.

4. Укрытае месца для чаго-н.

Кулямётнае г.

5. Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят (спец.).

6. Група аднакарэнных вытворных слоў, размешчаных пры загалоўным слове ў слоўніку.

|| памянш. гняздзе́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (да 1 знач.).

|| прым. гнездавы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 5 і 6 знач.).

Гнездавая пасадка лесу.

Гнездавое размяшчэнне слоў у слоўніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гняздо́ (мн. гнёзды) ср., в разн. знач. гнездо́;

г. курапа́ткі — гнездо́ куропа́тки;

во́ўчае г. — во́лчье гнездо́;

г. грыбо́ў — гнездо́ грибо́в;

кулямётнае г. — пулемётное гнездо́;

сло́вы аднаго́ гнязда́ — слова́ одного́ гнезда́;

звіць (сабе́) г. — свить (себе́) гнездо́;

асі́нае г. — оси́ное гнездо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гняздо́, а́; мн. гнёзды (з ліч. 2, 3, 4 гнязды́), гнёзд і ‑аў; н.

1. Жыллё, зробленае птушкамі з галінак, гліны, пер’я і інш. на перыяд нясення яец і выседжвання птушанят. Ластаўчына гняздо. Буслава гняздо. Не разбурай птушыных гнёздаў. □ Усякая птушка сваё гняздо бараніць. Прыказка. Ляцяць, як і летась, у вырай З наседжаных гнёзд жураўлі. Астрэйка. // Пра жыллё звяроў, насякомых. Вавёрчына гняздо. Чмялінае гняздо. // перан. Месца жыхарства сям’і, бацькоўскі дом. Дзеці выраслі і вылецелі з бацькоўскага гнязда. Корбан. — Вунь наша і гняздо відно, — перарывае маўчанне чалавек, — бач, дзе мы аселіся. Скрыган. // перан. Прытулак, тайнае прыстанішча (звычайна шкодных для грамадства людзей). Контррэвалюцыйнае гняздо. □ У даўнія часы, калі Туніс быў непрыступным пірацкім гняздом, сюды прывозілі палонных з захопленых у моры караблёў. В. Вольскі.

2. Група якіх‑н. аднародных прадметаў, размешчаных разам. Будынкі ў мікрараёне размешчаны гнёздамі. // Група слоў аднаго кораня. Гняздо слоў з коранем «стол».

3. Адтуліна, паглыбленне, у якія што‑н. змяшчаецца, устаўляецца. Попельніца ўманціравана ў стол, для графіна з вадой адпаведна зроблена надзейнае гняздо. М. Стральцоў. [Санька] паставіў дошку рубам у спецыяльнае гняздо і асцярожна пачаў націскаць на зензубель. Ваданосаў. // Акоп, паглыбленне ў акопе для байца з кулямётам або іншай зброяй. Кулямётнае гняздо. □ Агонь артылерыйскіх гнёздаў заціх. Грамовіч.

4. Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят. Гаруноў разгортваў сцёблы, гняздо за гняздом, пералічваў, вырываў горшыя, пакідаючы па адной-дзве расліны ў гняздзе. Дуброўскі.

•••

Асінае гняздо — пра зборышча людзей, шкодных для грамадства, пра іх жыллё, месца знаходжання.

Звіць (сабе) гняздо гл. звіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гняздо́ н

1. Nest n -es, -er; Horst m -es, -e (у драпежных птушак);

арлі́нае гняздо́ dlerhorst m;

віць гняздо́ тс перан ein Nest buen; вайск кулямётнае гняздо́ Maschnengewehrnest n (скар MG-Nest);

2. тэх Sitz m -es, -e, Nsche f -, -n;

3. эл Bchse f -, -n;

4. лінгв Wrtfamili¦e f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гняздо́гняздо’ (БРС, Шат., Касп.). Рус. гнездо́, укр. гніздо́, польск. gniazdo, чэш. hnízdo, серб.-харв. гнијѐздо, балг. гнездо́, ст.-слав. гнѣздо і г. д. Прасл. *gnezdo. Этымалогія слова вельмі няпэўная. Звычайна думаюць пра сувязь з і.-е. *ni‑sdoгняздо’ (параўн. ст.-в.-ням. nēst, лац. nīdus, ст.-інд. nīd̥á і г. д.), але няясна, як атрымалася слав. форма (агляд версій гл. Фасмер, 1, 420; Слаўскі, 1, 302; Трубачоў, Эт. сл., 6, 171–173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гняздо́ Ямачка, выкручаная пяткай нагі ў час гульні дзяцей (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

гняздо / буслінае: буслянка, буслоўка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Усевалад Вялікае Гняздо

т. 16, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гнездавы́ гл. гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)