гно́йна-септы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гно́йна-септы́чны гно́йна-септы́чная гно́йна-септы́чнае гно́йна-септы́чныя
Р. гно́йна-септы́чнага гно́йна-септы́чнай
гно́йна-септы́чнае
гно́йна-септы́чнага гно́йна-септы́чных
Д. гно́йна-септы́чнаму гно́йна-септы́чнай гно́йна-септы́чнаму гно́йна-септы́чным
В. гно́йна-септы́чны (неадуш.)
гно́йна-септы́чнага (адуш.)
гно́йна-септы́чную гно́йна-септы́чнае гно́йна-септы́чныя (неадуш.)
гно́йна-септы́чных (адуш.)
Т. гно́йна-септы́чным гно́йна-септы́чнай
гно́йна-септы́чнаю
гно́йна-септы́чным гно́йна-септы́чнымі
М. гно́йна-септы́чным гно́йна-септы́чнай гно́йна-септы́чным гно́йна-септы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гно́йна-запале́нчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гно́йна-запале́нчы гно́йна-запале́нчая гно́йна-запале́нчае гно́йна-запале́нчыя
Р. гно́йна-запале́нчага гно́йна-запале́нчай
гно́йна-запале́нчае
гно́йна-запале́нчага гно́йна-запале́нчых
Д. гно́йна-запале́нчаму гно́йна-запале́нчай гно́йна-запале́нчаму гно́йна-запале́нчым
В. гно́йна-запале́нчы (неадуш.)
гно́йна-запале́нчага (адуш.)
гно́йна-запале́нчую гно́йна-запале́нчае гно́йна-запале́нчыя (неадуш.)
гно́йна-запале́нчых (адуш.)
Т. гно́йна-запале́нчым гно́йна-запале́нчай
гно́йна-запале́нчаю
гно́йна-запале́нчым гно́йна-запале́нчымі
М. гно́йна-запале́нчым гно́йна-запале́нчай гно́йна-запале́нчым гно́йна-запале́нчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гно́йна-запале́нчы мед. гно́йно-воспали́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гно́йно-воспали́тельный мед. гно́йна-запале́нчы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сінтаміцы́н, ‑у, м.

Антыбіётык, які выкарыстоўваецца пры лячэнні гнойна-запаленчых працэсаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЎТАГЕМАТЭРАПІ́Я (ад аўта... + гема... + тэрапія),

метад лячэння хворага ўласнай крывёю, якая ўзята з яго вены і ўведзена ўнутрымышачна або падскурна. Выкарыстоўваецца пры фурункулёзе, хранічных гнойна-запаленчых працэсах, анеміі, трафічных язвах, насавых і некаторых унутраных крывацёках (напр., пры кроватачывых язвах страўніка і дванаццаціперснай кішкі), пры інш. захворваннях, якія патрабуюць агульнастымулявальнага ўздзеяння. Стымулюе кроваўтварэнне, павышае неспецыфічны імунітэт.

т. 2, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАТО́ВІЧ (Леанід Яўгенавіч) (4.5.1935, Мінск — 15.5.1995),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р. мед. н. (1976), праф. (1980). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959). З 1961 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па дзіцячай хірургіі, гнойна-септычных ускладненнях у дзяцей.

Тв.:

Справочник по детской хирургии. Мн., 1980 (у сааўт.);

Техника выполнения хирургических операций: Справ. Мн., 1985 (у сааўт.).

т. 8, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВЕ́РНА (ад лац. caverna пячора, поласць),

поласць у органах цела, якая ўзнікае пры разбурэнні і амярцвенні (некрозе) тканак і разрэджванні амярцвелых мас. Бываюць закрытыя (не звязаны са знешнім асяроддзем) і адкрытыя (апаражненне змесціва К. адбываецца вонкі праз натуральныя каналы). Найчасцей бывае пры гнойна-некратычным працэсе і спецыфічным запаленні ў лёгкіх (кавернозны туберкулёз), пырках (гнайнік, раскрыты ў лаханку) і інш. Садзейнічае пашырэнню паталаг. працэсу і развіццю ўскладненняў (крывацёк, перфарацыя).

т. 7, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТЫСЕПТЫ́ЧНЫЯ СРО́ДКІ, антысептыкі,

хімічныя рэчывы з процімікробным дзеяннем. Адрозніваюць антысептычныя сродкі з бактэрыястатычным (затрымліваюць рост і развіццё мікраарганізмаў) і бактэрыцыдным (знішчаюць мікраарганізмы) дзеяннем. Як антысептычныя сродкі ў медыцыне выкарыстоўваюцца для абеззаражвання ран, скуры, пры гнойна-запаленчых працэсах, для дэзінфекцыі ёд, хлор, пераксід вадароду, марганцавакіслы калій, сулема, спірты, карболавая кіслата і інш.; для кансервавання прадуктаў — воцатная, бензойная, саліцылавая кіслоты; для захавання драўніны, скуры, пластмасы, тэкст. вырабаў — фторысты натрый, медны купарвас, антрацэнавае, сланцавае масла і інш.

т. 1, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДА́РЧАНКА (Анатоль Арсеньевіч) (н. 20.9.1949, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл.),

бел. медык-мікрабіёлаг. Д-р мед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1972), з 1975 у гэтым ін-це. Навук. працы па этыялогіі, экалогіі і эвалюцыі ўнутрыбальнічных інфекцый у хірург. і апёкавых аддзяленнях; распрацаваў і ўкараніў новыя метады мікрабіял. дыягностыкі, тэрапіі і прафілактыкі гнойна-септычных захворванняў.

Тв.:

Handbuch der Antiseptik. Bd. 1—20. Berlin, 1984—89 (у сааўт.).

т. 1, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)