Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
гной, гно́ю, М гнаі, м.
1. Перапрэлая сумесь памёту і подсцілу свойскай жывёлы, якая ўжыв. для ўгнаення глебы.
Конскі г.
Вывесці г. з хлява.
2. Вадкасць жоўтага або шэрага колеру з непрыемным пахам як прадукт гніення, запалення тканак жывога арганізма.
|| прым.гнаявы́, -а́я, -о́е ігно́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гнойгной, род. гно́ю м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гной (род. гно́ю) м.
1.гной;
2. наво́з
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гной, гною, м.
1. Перапрэлая сумесь памёту свойскай жывёлы і подсцілу, якая служыць для ўгнаення глебы. Конскі гной. Вывозіць гной на палі.
2. Непрыемная на пах вадкасць жоўтага або шэрага колеру, якая ўтвараецца ў тканках арганізма пры запаленні іх. Перасаліў .. [кухар] страву, і князь.. ударыў яго два разы поўху, што і цяпер яшчэ ў благое надвор’е з вуха гной цячэ.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гной (у сельскай гаспадарцы) 3/524
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГНОЙ,
1) у сельскай гаспадарцы арганічнае ўгнаенне з цвёрдых і вадкіх выдзяленняў жывёл з подсцілам або без яго. Мае азот, фосфар, калій, мікраэлементы, якія павышаюць біял. актыўнасць глебы. Выкарыстоўваюць гной цвёрды (на саламяным і тарфяным подсціле), паўвадкі і вадкі. Асабліва эфектыўны на дзярнова-падзолістых пясчаных і супясчаных глебах, дзе з’яўляецца крыніцай пажыўных рэчываў і меліяравальным сродкам, паляпшае аграхім. і фіз. ўласцівасці глеб на некалькі гадоў.
Хім. састаў і ўласцівасці гною залежаць ад віду жывёл, якасці кармоў і подсцілу, спосабаў яго прыгатавання і захоўвання. У сярэднім ад спажываных кармоў у гной пераходзяць каля 40% арган. рэчыва, 50—70% азоту, 80% фосфару, да 90% калію. Конскі і авечы гной мае больш пажыўных рэчываў, чым свіны і буйн. раг. жывёлы. Гной зберагаюць у гнаясховішчах. Выкарыстоўваюць ў чыстым выглядзе, як тарфагнойныя кампосты разам з мінер. ўгнаеннямі.
2) У медыцыне адзін з відаў запаленчага выпату (эксудату), непрыемная на пах густая вадкасць жоўтага або шэрага колеру, якая ўтвараецца ў тканках арганізма пры іх запаленні.