гнеў, гне́ву, м.

Пачуццё моцнага абурэння, злосці.

Прыйсці ў г.

Колькі гневу было за крытыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

гнеў (род. гне́ву) м.

1. гнев, негодова́ние ср.;

2. разг. оби́да ж. (чаще переводится конструкцией с гл.);

яго пакрытыкава́лі, дык ко́лькі гне́ву было́ — его́ покритикова́ли, так он стра́шно разоби́делся;

змяні́ць г. на мі́ласць — смени́ть гнев на ми́лость;

не ў г. хай бу́дзе ска́зана — не в оби́ду будь ска́зано

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

гнеў, гневу, м.

Пачуццё моцнага абурэння, стан раздражнення, злосці. Словы сыпаліся і сыпаліся з усіх бакоў. Тут былі і ўедлівыя жарты, і абурэнне, і праўдзівы гнеў. Дуброўскі. Алесь прыйшоў у гнеў, у дзікі, І ў абурэнне, жаль вялікі, Катоў ён бедных б’е, ганяе. Колас.

•••

Змяніць гнеў на міласць гл. змяніць.

Не ў гнеў хай будзе сказана гл. быць.

Ні гневу ні ласкі — а) пра бесхарактарнага чалавека. У нашай Параскі ні гневу ні ласкі. Прыказка; б) пра абыякавасць да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнеў м Zorn m -(e)s; Wut f - (лютасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Гнеўгнеў’ (БРС). Параўн. рус. гнев, укр. гніе, чэш. hněv, в.-луж. hněw, н.-луж. gniw, балг. гняв, макед. гнев, ст.-слав. гнѣвъ і г. д. Прасл. *gněvъ. Гэта вытворнае ад дзеяслова gněvati () ’гнявіць, гневацца’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 170). Паходжанне самога дзеяслова не вельмі яснае. Агляд версій гл. у Трубачова, там жа, 168–170. Параўн. яшчэ Мартынаў, ЭИРЯ, Н, 1962, 55–57. Фасмер (1, 420), улічваючы рус. дыял. гнев ’гніль’, ц.-слав. гнѣвъ ’тс’, лічыў магчымай роднасць з *gniti ’гніць’. Да *gněvъ адносяцца і шматлікія вытворныя яшчэ праславянскай эпохі: гне́ўны, гняві́ць і інш. (прасл. *gnevьnъ, *gněviti і г. д.; агляд гл. у Трубачова, там жа, 168–170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

угне́ваны, -ая, -ае.

Якога ўвялі ў гнеў, які выяўляе гнеў.

У. сусед.

У. голас.

|| наз. угне́ванасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

угне́вацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Увайсці ў вялікі гнеў; раззлавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загне́вацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Прыйсці ў гнеў, пачаць гневацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

абура́льны, -ая, -ае.

Які выклікае гнеў, абурэнне.

А. ўчынак.

|| наз. абура́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

абурэ́нне, -я, н.

1. гл. абу́рыць.

2. Вельмі моцнае незадавальненне, гнеў.

Выказаць сваё а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)