Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
ГНЕ́ЗНА
(Gniezno),
горад на З Польшчы, у Пазнанскім ваяводстве. Каля 100 тыс.ж. (1994). Прам-сць: гарбарна-абутковая, харч., маш.-буд., швейная. Тэатр. Музей Пачаткаў Польскай дзяржавы. Арх. помнікі: гатычныя касцёлы — Дзевы Марыі (каля 1342—1415; ад дараманскага касцёла 10 ст. і раманскага касцёла 11 ст. захаваліся керамічныя пліткі падлогі, «Гнезненскія дзверы», бронза, каля 1170), св. Яна (14 ст., фрэскі 1340—60), касцёл і кляштар францысканцаў (13 ст., перабудаваны ў 17—18 ст.).
Гнезна ўзнікла ў канцы 8 ст. У 10 ст. сталіца стараж. польскай дзяржавы Пястаў, значны рамесніцкі цэнтр, вёў гандаль з араб. Усходам, падтрымліваў гандл. сувязі з Кіевам. З 1000 сталіца архіепіскапства, месца каранацыі (да 14 ст.) польск. каралёў. Гар. правы атрымала да 1243. З 1793—1918 у складзе Прусіі (у 1807—15 уваходзіла ў Варшаўскае герцагства). Адзін з гал. цэнтраў велікапольскага паўстання 1918—19.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНЕ́ЗНА,
вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 9 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ваўкавыск, 92 км ад Гродна. 509 ж., 183 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. У 1866—67 дзейнічала Гнезнаўская суконная мануфактура, Помнікі архітэктуры — Гнезнаўскі касцёл Міхаіла Архангела (16—19 ст.), сядзіба (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гне́знан Gniezno [´gnjɛz-] n -s, Gnésen n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Gniezno
н.
1.г.Гнезна (Польшча); 2.в.Гнезна (Беларусь)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Hniezno
н.в.Гнезна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГНЕ́ЗНАЎСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1866—67 у маёнтку Гнезна Ваўкавыскага пав. (цяпер вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл.). У 1867 працавалі 62 чал., выраблена сукнаў на 60,1 тыс.руб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kolebka
kolebk|a
ж. калыска; люлька;
Gniezno było ~ą polskiej państwowosci — Гнезна быў калыскай польскай дзяржаўнасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГРАДЭ́ЦКІ Аляксандр
(21.5.1802—2.5.1869),
бел. архітэктар. У 1819—22 вучыўся ў Крамянецкім ліцэі (Украіна). У 1824 стажыраваўся ў Варшаве ў арх. П.Айгнера. У 1829—61 працаваў на Гродзеншчыне. Аўтар царквы і сядзібы ў г.п. Зэльва, жылога дома ў в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на (1829), сядзібы ў в.Гнезна Ваўкавыскага р-на (1830-я г.), палаца і капліцы ў в. Масаляны Бераставіцкага р-на (1845—50), флігеля і капліцы ў Крэменцы (1855—61), праекта прыходскага касцёла ў Ваўкавыску (1836).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЯСЛА́Ў I Храбры
(Boleslaw I Chrobry; 966 ці 967 — 17.6.1025),
польскі князь у 992—1025 і кароль у 1025. З дынастыі Пястаў. Сын Мешкі І. Да канца 10 ст. завяршыў пачатае бацькам аб’яднанне польскіх зямель (сталіца — г.Гнезна). У 1000 са згоды герм. імператара Атона III заснаваў самаст. Гнезненскае арцыбіскупства. У 1002—04 уладарыў таксама ў Чэхіі. У выніку трох войнаў (1002—18) супраць «Свяшчэннай Рымскай імперыі» набыў у якасці леннага ўладання Лаўзіц (Лужыцу). У 1018 ажыццявіў паход на Кіеў, заняў чэрвеньскія гарады (Чэрвень, Луцк, Суцейск, Броды і інш.). Каранаваўся ў Гнезне вясной 1025.