ГРАДЭ́ЦКІ Аляксандр
(21.5.1802—2.5.1869),
бел. архітэктар. У 1819—22 вучыўся ў Крамянецкім ліцэі (Украіна). У 1824 стажыраваўся ў Варшаве ў арх. П.Айгнера. У 1829—61 працаваў на Гродзеншчыне. Аўтар царквы і сядзібы ў г.п. Зэльва, жылога дома ў в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на (1829), сядзібы ў в. Гнезна Ваўкавыскага р-на (1830-я г.), палаца і капліцы ў в. Масаляны Бераставіцкага р-на (1845—50), флігеля і капліцы ў Крэменцы (1855—61), праекта прыходскага касцёла ў Ваўкавыску (1836).
т. 5, с. 387
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)