Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гнаявы́в разн. знач. наво́зный;
~ва́я ку́ча — наво́зная ку́ча;
~ва́я му́ха — наво́зная му́ха
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гнаявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да гною. Гнаявая жыжка. Гнаявыя бактэрыі.// Прызначаны для работы з гноем. Гнаявыя вілы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гной, гно́ю, М гнаі, м.
1. Перапрэлая сумесь памёту і подсцілу свойскай жывёлы, якая ўжыв. для ўгнаення глебы.
Конскі г.
Вывесці г. з хлява.
2. Вадкасць жоўтага або шэрага колеру з непрыемным пахам як прадукт гніення, запалення тканак жывога арганізма.
|| прым.гнаявы́, -а́я, -о́е ігно́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кампо́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Арганічнае ўгнаенне, якое атрымліваецца ад змешвання з зямлёй або торфам розных адходаў расліннага, жывёльнага або мінеральнага паходжання. Тарфяны кампост. Закласці гнаявы кампост.
[Англ. compost.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жы́жкаГнаявы адстойнік; гнаясховішча (Шчуч).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
suppurative
[ˈsʌpjərətɪv]1.
adj.
нагно́ены, гно́йны, гнаявы́(пра ра́ну)
2.
n.
сро́дак, які́ прысьпяша́е нагно́йваньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДАЖДЖАВЫ́Я ЧЭРВІ, земляныя чэрві,
агульная назва 5 сям. кольчатых чарвей кл. алігахетаў, або малашчацінкавых кальчацоў. Каля 1500 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць у глебе, подсціле, буйныя віды рыюць хады глыб. да 8 м. На Беларусі 13 відаў, найб. пашыраны пашавы чарвяк (Nicodrilus caliginosus), малы чырвоны чарвяк, або малы выпаўзак (Lumbricus rubellus), эйзеніела чатырохгранная (Eiseniella tetraedra), гнаявы чарвяк (Eisenia foetida), вял. чырвоны выпаўзак (Lumbricus terrestris) і інш.
Даўж. 2 см — 3 м (Eisenia magnifica), шыр. да 20 мм. Цела цыліндрычнае, крыху сплясканае або чатырохграннае, светла-шэрае, зялёнае, вішнёва-чырвонае, чорна-бурае. Складаецца з 60—450 членікаў (сегментаў), на кожным з іх (акрамя першага) ад 8 да некалькіх дзесяткаў шчацінак, што дапамагаюць пры поўзанні і ўтрыманні ў нары. На пярэднім канцы цела паясок, што выдзяляе рэчыва, якое склейвае 2 асобіны пры спароўванні і ўтварае яйцавы кокан. Добра развітыя нерв., крывяносная, стрававальная, выдзяляльная і палавая сістэмы, органы дотыку, нюху, здольнасць да рэгенерацыі. Дыхаюць скурай. Гермафрадыты. Актыўныя ноччу, днём выпаўзаюць з зямлі толькі пасля дажджу (адсюль назва). Сапрафагі. Жывяцца пераважна рэшткамі раслін. Рыхляць і ўзбагачаюць глебу мінер. рэчывамі, надаюць ёй устойлівую дробна-камякаватую структуру, спрыяюць аэрацыі і ўвільгатненню. Некаторыя — гаспадары ўзбуджальнікаў гельмінтозаў жывёл і чалавека.
Дажджавыя чэрві: 1 — вялікі чырвоны выпаўзак; 2 — малы чырвоны; 3 — гнаявы; 4 — эйзеніела чатырохгранная.