Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
гмі́наж. гми́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гмі́на, ‑ы, ж.
Самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы. Ваявода Даўнаровіч абяцаў распачаць шырокі наступ на бунтарскія гміны і вёскі са сваімі людзьмі, якіх падбіраў асабіста.Паслядовіч.// Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі, дзе знаходзіцца яе кіруючы апарат. У .. доме каля плошчы размясцілася гміна, куды солтысы носяць садраныя з людзей падаткі.Брыль.
[Польск. gmina з ням.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГМІ́НА
(ад польск. gmina воласць),
нізавая адм.-тэр. адзінка ў Польшчы ў 1809—1954 і з 1973, у т. л. ў Зах. Беларусі ў 1921—39. Захопленыя Польшчай у 1920 землі Беларусі таксама былі падзелены на гміны. Сярэдняя плошча гміны і колькасць населеных пунктаў у ёй у кожным ваяводстве былі розныя. Існавалі сельскія і гарадскія гміны. Сельскай гмінай кіравалі войт, гмінныя рада і ўправа (апошняя складалася з войта і лаўнікаў). Фактычна ўсімі справамі гміны распараджаўся войт. У гарадах Польшчы і Зах. Беларусі існавалі гарадскія гміны. Органамі кіравання іх былі бургамістр (у вял. гарадах наз. прэзідэнт), магістрат і гар. савет. У Польшчы падзел на гміны ліквідаваны ў 1954 і замест іх утвораны грамады. Адноўлены гміны ў 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гмі́наж Geméinde f -, -n; гіст Hmína f -, -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гмі́на
(польск. gmina, ад ням. Gemeine)
самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы (мела пашырэнне і ў Зах. Беларусі ў 1921—1939 гг.), а таксама адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
гми́наист.гмі́на, -ны ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Kommúne
f -, -n каму́на, абшчы́на, гмі́на, во́ласць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
gm.
1. = gmina — гміна;
2. = gminny — гмінны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Каму́на ’група людзей, аб’яднаная для супольнага жыцця пры абагульненні працы і сродкаў вытворчасці’, ’камунізм’, ’тып гарадскога самакіравання ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе’ (ТСБМ, Яруш.). З польск. або з рус. мовы. Першакрыніца франц.commune ’гміна, абшчына’.