гліцы́нія, -і, ж.

Паўднёвая павойная дэкаратыўная расліна сямейства бабовых з гронкамі пахучых кветак.

|| прым. гліцы́ніевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гліцы́нія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гліцы́нія гліцы́ніі
Р. гліцы́ніі гліцы́ній
Д. гліцы́ніі гліцы́ніям
В. гліцы́нію гліцы́ніі
Т. гліцы́ніяй
гліцы́ніяю
гліцы́ніямі
М. гліцы́ніі гліцы́ніях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гліцы́нія ж., бот. глици́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гліцы́нія, ‑і, ж.

Паўднёвая павойная дэкаратыўная расліна сямейства бабовых з гронкамі пахучых кветак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЛІЦЫ́НІЯ,

традыцыйная назва некалькіх відаў буйных лістападных дравяністых ліян з роду вістэрыя (Wisteria) сям. бабовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і на У Паўн. Амерыкі. Звычайна гліцынію называюць вістэрыю кітайскую (W. sinensis), якая трапляецца ў лясах правінцый Хубэй і Сычуань у Кітаі, японскую (W. floribunda) з Японіі і інш. віды. Культывуюць у розных трапічных і субтрапічных краінах, таксама на Чарнаморскім узбярэжжы Крыма, Каўказа, у Сярэдняй Азіі і на Украіне. У Беларусі вырошчваюць у аранжарэях.

Расліны з трывалымі лазячымі сцябламі даўж. да 20 м і паніклымі галінамі. Лісце няпарнаперыстае, даўж. да 30 см, з 7—13 лісцікамі. Кветкі духмяныя, блакітныя, сабраныя ў звіслыя гронкі. Плод — шматнасенны струк. Прыгожаквітучыя дэкар. расліны. Выкарыстоўваюць у дэкар. садоўніцтве. У культуры створаны садовыя формы гліцыніі з белымі, светла- і цёмна-фіялетавымі кветкамі.

Г.У.Вынаеў.

т. 5, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гліцы́нія ж бат Glyzni¦e f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гліцы́нія

(ад гр. glykys = салодкі)

павойная расліна сям. бабовых з пахучымі кветкамі, пашыраная ва Усх. Азіі; вырошчваецца як дэкаратыўная ў Крыме, на Каўказе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

глици́ния бот. гліцы́нія, -ніі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wisteria [wɪˈstɪəriə] n. bot. гліцы́нія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

glicynia

ж. бат. гліцынія (Wistaria sinensis DC.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)