гладыёлус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства касачовых з мечападобнымі лістамі і вялікімі яркімі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гладыё́лус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гладыё́лус гладыё́лусы
Р. гладыё́луса гладыё́лусаў
Д. гладыё́лусу гладыё́лусам
В. гладыё́лус гладыё́лусы
Т. гладыё́лусам гладыё́лусамі
М. гладыё́лусе гладыё́лусах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гладыёлус м., бот. гладио́лус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гладыёлус, ‑а, м.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства касачовых з мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі рознай афарбоўкі.

[Лац. gladiolus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гладыёлус 3/502

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛАДЫЁЛУС,

шпажнік (Gladiolus), род кветкавых раслін сям. касачовых. Каля 300 відаў. Пашыраны ў Паўд. і Паўн. Афрыцы, Еўропе, Усх. Азіі. У Беларусі ўсюды зрэдку трапляецца гладыёлус чарапіцавы (G. imbricatus) і вельмі рэдка (у Белавежскай пушчы, наваколлях гарадоў Магілёў і Рагачоў) гладыёлус балотны (G. palustris). Растуць на вільготных лугах, лясных палянах, каля балот, у хмызняках. Гладыёлус чарапіцавы занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь, гладыёлус балотны лічыцца зніклым. У калекцыі Цэнтр. бат. саду Нац. АН Беларусі больш за 600 сартоў гладыёлуса гібрыднага (G. hybridus). У сусв. селекцыі — больш за 10 тыс. сартоў.

Шматгадовыя клубнецыбульныя прыгожаквітучыя травяністыя расліны з прамастойным сцяблом выш. 20—220 см. Клубнецыбуліна круглаватая або пляскатая, з 2—3 плевачнымі ці валакністымі абалонкамі, якія штогод аднаўляюцца. Лісце лінейна-мечападобнае, зялёнае або блакітна-зялёнае. Кветкі лейкападобныя, разнастайнай афарбоўкі, у некат. відаў пахучыя, сабраныя па некалькі (ад 2—5 да 40) у адна- ці двухбаковае коласападобнае суквецце. Плод — 3-створкавая шматнасенная каробачка. Размнажаюцца вегетатыўна (клубнецыбулінамі і «дзеткамі») і насеннем. Выкарыстоўваюць на зразанне, нізкарослыя — для бардзюраў і груп.

Г.У.Вынаеу.

т. 5, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гладыёлус м. бат. Gladile f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гладыёлус гібрыдны 3/502 (іл.); 4/360—361 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

шпа́жнік, ‑у, м.

Тое, што і гладыёлус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sword lily [ˈsɔ:dˌlɪli] n. bot. гладыёлус, шпа́жнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)