Глабоіды 1/238

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

глабо́іды

(ад лац. globus = шар + -оід)

уключэнні ў алейранавыя зерні многіх раслін; маюць выгляд шарападобных або гронкападобных цельцаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

глабо́ід

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. глабо́ід глабо́іды
Р. глабо́іду глабо́ідаў
Д. глабо́іду глабо́ідам
В. глабо́ід глабо́іды
Т. глабо́ідам глабо́ідамі
М. глабо́ідзе глабо́ідах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АЛЕЙРО́НАВЫЯ ЗЯРНЯ́ТЫ

(ад грэч. aleuron мука),

пратэінавыя зярняты, бясколерныя невял. круглаватыя адкладанні запасных бялкоў у клетках тканак раслін, пераважна ў насенні. Пажыўнымі рэчывамі алейронавых зярнят жывіцца зародак пры прарастанні насення. Утвараюцца пры выспяванні насення з высыхаючых вакуолей. Адрозніваюць алейронавыя зярняты простыя (дробныя зярняткі аднароднай структуры) і складаныя, у якіх знаходзяцца бялковыя крышталі і мінер. ўключэнні — глабоіды. Простыя алейронавыя зярняты ёсць у клетках мучністых (пшаніцы, жыта, кукурузы і інш.), складаныя — у алеістым насенні (клешчавіны, тунгу, крыжакветных і інш.) раслін.

Да арт. Алейронавыя зярняты. Алейронавы слой: 1 — просты ў жытнёвым зярняці; 2 — просты ў семядолях гароху; 3 — складаны ў эндасперме клешчавіны.

т. 1, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)