ге́рпес
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
ге́рпес |
| Р. |
ге́рпесу |
| Д. |
ге́рпесу |
| В. |
ге́рпес |
| Т. |
ге́рпесам |
| М. |
ге́рпесе |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ГЕ́РПЕС
(ад грэч. herpēs лішай),
вірусная хвароба з характэрнай высыпкай згрупаваных пухіркоў на скуры і слізістых абалонках. Узбуджальнік — вірус простага герпесу, вірусаносьбіты. Узнікненню хваробы спрыяюць: пераахаладжэнне, пераграванне, хранічныя ачагі гнойнай інфекцыі, паталогія страўнікава-кішачнага тракту, печані, органаў дыхання, залоз унутр. сакрэцыі і інш. Інкубацыйны перыяд 3—7 дзён. Хвароба пачынаецца са свербу, паколванняў; на ацёчнай скуры з’яўляюцца празрыстыя пухіркі (2—3 мм), якія праз 1—2 дні мутнеюць і засыхаюць. Часта пухіркі лопаюцца і на іх месцы з’яўляюцца ружова-чырвоныя эрозіі. У хворых на СНІД герпес мае рэцыдыўны характар з гемарагічным змесцівам пухіркоў з некратычна-язвавым пашкоджаннем. Лячэнне: ліквідацыя прычын, што выклікаюць хваробу; тэрапеўтычнае.
т. 5, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ге́рпес
(гр. herpes = лішай)
група інфекцыйных вірусных захворванняў, якія характарызуюцца высыпкай дробных пухіркоў на скуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
ге́рпес-ві́русны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ге́рпес-ві́русны |
ге́рпес-ві́русная |
ге́рпес-ві́руснае |
ге́рпес-ві́русныя |
| Р. |
ге́рпес-ві́руснага |
ге́рпес-ві́руснай ге́рпес-ві́руснае |
ге́рпес-ві́руснага |
ге́рпес-ві́русных |
| Д. |
ге́рпес-ві́руснаму |
ге́рпес-ві́руснай |
ге́рпес-ві́руснаму |
ге́рпес-ві́русным |
| В. |
ге́рпес-ві́русны (неадуш.) ге́рпес-ві́руснага (адуш.) |
ге́рпес-ві́русную |
ге́рпес-ві́руснае |
ге́рпес-ві́русныя (неадуш.) ге́рпес-ві́русных (адуш.) |
| Т. |
ге́рпес-ві́русным |
ге́рпес-ві́руснай ге́рпес-ві́руснаю |
ге́рпес-ві́русным |
ге́рпес-ві́руснымі |
| М. |
ге́рпес-ві́русным |
ге́рпес-ві́руснай |
ге́рпес-ві́русным |
ге́рпес-ві́русных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ге́рпес-ві́рус
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ге́рпес-ві́рус |
ге́рпес-ві́русы |
| Р. |
ге́рпес-ві́руса |
ге́рпес-ві́русаў |
| Д. |
ге́рпес-ві́русу |
ге́рпес-ві́русам |
| В. |
ге́рпес-ві́рус |
ге́рпес-ві́русы |
| Т. |
ге́рпес-ві́русам |
ге́рпес-ві́русамі |
| М. |
ге́рпес-ві́русе |
ге́рпес-ві́русах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
herpes [ˈhɜ:pi:z] n. med. ге́рпес
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
герпесві́русы
(ад герпес + вірусы)
буйныя вірусы, якія змяшчаюць дэзаксірыбануклеінавую кіслату; размнажаюцца ў клетачных ядрах пазваночных, узбуджаюць інфекцыйныя захворванні жывёл і чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
zimno
I zimn|o
н.
1. холад;
pięć stopni ~a — пяць градусаў марозу
II
халодна;
zimno mi — мне халодна;
zrobiło się zimno — пахаладала
III н.
ліхаманка, герпес (болька на вуснах)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АПЯРА́ЗВАЛЬНЫ ЛІША́Й апяразвальны герпес, вострая інфекцыйная хвароба з пашкоджаннем нерв. сістэмы і скуры; узнікае ад віруса ветраной воспы. Бывае ў выглядзе спарадычных адзінкавых выпадкаў пераважна вясной і восенню ў дарослых (дзеці да 10 гадоў хварэюць рэдка). Прыкметы захворвання: ліхаманка, боль, пачуццё паколвання, свербу ў вобласці адчувальных нерваў (пераважна міжрэберных і трайчастага на твары). Потым узнікаюць ружовыя плямы (3—5 см і болей), на якіх праз 1—2 сут з’яўляюцца дробныя шматлікія пухіры. Праз 6—8 сут на месцы пухіроў утвараюцца скарыначкі, якія праз 3 тыдні адпадаюць, застаецца пігментацыя. Бываюць атыпічныя формы апяразвальнага лішаю: абартыўная (без высыпкі), генералізаваная (шматлікія пухіры на целе), булёзная (зліццё дробных пухіроў), гемарагічная (крывяністыя пухіры), гангрэнозная (найбольш цяжкая — на месцы пухіроў узнікае некроз тканкі, потым рубцы). У некаторых выпадках пры апяразвальным лішаі пашкоджваюцца нервы (напр., нервы твару), галаўны мозг і яго абалонкі — менінгаэнцэфаліт. Лячэнне: тэрапеўтычнае і фізіятэрапеўтычнае.
т. 1, с. 442
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЕРЫ́ЧНЫЯ ХВАРО́БЫ,
група інфекц. хвароб чалавека, аб’яднаных пераважна паводле спосабу перадачы ўзбуджальніка палавым шляхам. Бываюць выпадкі і кантактна-быт. заражэння. Вядома каля 20 венерычных хвароб: СНІД, сіфіліс, ганарэя, герпес, трыхаманоз, шанкер мяккі, лімфагранулема венерычная, данаваноз, хламідыёз, мікаплазмоз і інш. Шляхі пашырэння, метады дыягностыкі і лячэння вывучае венералогія. Адна з асаблівасцей венерычнай паталогіі — хвалепадобны характар з перыядычнасцю 10—15 гадоў. За апошнія 50 гадоў зарэгістраваны 3 хвалі венерычнай захваральнасці (1946, 1979, 1989). У распаўсюджванні венерычных хвароб вялікая роля належыць сац.-гігіенічным фактарам: дэмаграфічны рух, сац.-эканам. прагрэс, фактары паводзін, правільнае палавое выхаванне, вял. колькасць выпадковых палавых сувязей, сац.-культ. змены, алкаголь і наркотыкі, самалячэнне, рост разводаў, наяўнасць груп павышанай рызыкі, прастытуцыя, палавая ненармальнасць, дыягнастычныя памылкі і інш. Прафілактыка венерычных хвароб падзяляецца на грамадскую і асабістую. Грамадская: актыўнае выяўленне, лячэнне і ўлік хворых, бясплатнае лячэнне хворых на сіфіліс, СНІД, абследаванне на сіфіліс цяжарных жанчын, работнікаў харч. прам-сці і дзіцячых устаноў і інш. З мэтай змяншэння небяспекі ад пашырэння венерычных хвароб заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць за ўхіленне ад лячэння гэтых хвароб і заражэнне імі інш. асоб (арт. 113 КК). Асабістая: недапушчальнасць выпадковых палавых сувязей, выкарыстанне індывід. партатыўных прафілакт. сродкаў.
М.З.Ягоўдзік.
т. 4, с. 81
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)