Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
гера́нь, -і, мн. -і, -ей, ж.
Травяністая расліна сямейства гераніевых з пахучым лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная ці як прамысловая для атрымання эфірнага алею.
|| прым.гера́ніевы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гера́ньж.гера́нь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гера́ньгера́нь, -ні ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гера́нь, ‑і, ж.
1. Травяністая расліна сямейства гераніевых з пахучымі лістамі, і яркімі адзіночнымі або сабранымі ў парасонікі кветкамі.
2. Народная назва пеларгоніі, якая разводзіцца ў памяшканнях як дэкаратыўная расліна. Толькі вокны дырэктарскай кватэры смяяліся: ласкава калыхаліся прыгожыя гардзіны, гарэлі кветкі руж і герані на падаконніках.Шамякін.
[Ад грэч. geranos — журавель.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕРА́НЬ,
журавельнік (Geranium), род кветкавых раслін сям. гераніевых. Каля 400 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я (у тропіках — толькі ў гарах). На Беларусі як дзікарослыя трапляюцца 17 відаў, з іх 7 мясцовых — герань балотная (G. palustre), крывава-чырвоная (G. sanguineum), лугавая (G. pratense), лясная (G. sylvaticum), маленькая (G. pusillum), Роберта (G. robertianum) і цёмная (G. phaeum), занесеная ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь, і 10 занесеных — герань багемская (G. bohemicum), бліскучая (G. lucidum), галубковая (G. columbinum), круглалістая (G. rotundifolium), мяккая (G. molle), пірэнейская (G. pyrenaicum), раскідзістая (G. divaricatum), рассечаная (G. dissectum), сібірская (G. sibiricum) і ўзгоркавая (G. collinum). Растуць у лясах, на лугах і балотах, каля рэк, азёр, дарог і інш. У Цэнтр.бат. садзе АН інтрадукавана герань прамая (G. rectum).
Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным ці ўзыходным сцяблом выш. да 1,5 м. Лісце супраціўнае або чаргаванае, з прылісткамі, амаль сядзячае або на доўгіх чаранках, лопасцевае, пальчата-раздзельнае ці, зрэдку, перыстае, ніжняе часта ў разетцы. Кветкі правільныя, па 1—2 на пазушных кветаносах, утвараюць парасонікі: вяночак з 5 свабодных пялёсткаў рознага колеру (ад белаватых, ружовых і бэзавых да чырвона-бурых, амаль чорных), звычайна буйны. Плод — стэрыгма, якая распадаецца на 5 плодзікаў (мерыкарпіяў). Лек., меданосныя, дубільныя і пахучыя дэкар. расліны. Геранню называюць таксама віды роду пеларгонія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гера́ньжбат Geráni¦e f -, -n, Geránium n -s, -ni¦en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Гера́нь ’герань’ (БРС). Запазычанне з рус.гера́нь ’тс’, якое ўзята з ням.Geranium, Geranie (< лац.) або прама з лац.geranium. Фасмер, 1, 402; падрабязна Шанскі, 1, Г, 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гера́нь
(н.-лац. geranium, ад гр. geranion = журавель)
травяністая расліна сям. гераніевых з пахучым лісцем і яркімі ліловымі або пурпуровымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах; дэкаратыўная, лекавая і меданосная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
geranium[dʒəˈreɪniəm]n.bot.гера́нь
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)