гео́графа-картаграфі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гео́графа-картаграфі́чны гео́графа-картаграфі́чная гео́графа-картаграфі́чнае гео́графа-картаграфі́чныя
Р. гео́графа-картаграфі́чнага гео́графа-картаграфі́чнай
гео́графа-картаграфі́чнае
гео́графа-картаграфі́чнага гео́графа-картаграфі́чных
Д. гео́графа-картаграфі́чнаму гео́графа-картаграфі́чнай гео́графа-картаграфі́чнаму гео́графа-картаграфі́чным
В. гео́графа-картаграфі́чны (неадуш.)
гео́графа-картаграфі́чнага (адуш.)
гео́графа-картаграфі́чную гео́графа-картаграфі́чнае гео́графа-картаграфі́чныя (неадуш.)
гео́графа-картаграфі́чных (адуш.)
Т. гео́графа-картаграфі́чным гео́графа-картаграфі́чнай
гео́графа-картаграфі́чнаю
гео́графа-картаграфі́чным гео́графа-картаграфі́чнымі
М. гео́графа-картаграфі́чным гео́графа-картаграфі́чнай гео́графа-картаграфі́чным гео́графа-картаграфі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гео́графа-марфалагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гео́графа-марфалагі́чны гео́графа-марфалагі́чная гео́графа-марфалагі́чнае гео́графа-марфалагі́чныя
Р. гео́графа-марфалагі́чнага гео́графа-марфалагі́чнай
гео́графа-марфалагі́чнае
гео́графа-марфалагі́чнага гео́графа-марфалагі́чных
Д. гео́графа-марфалагі́чнаму гео́графа-марфалагі́чнай гео́графа-марфалагі́чнаму гео́графа-марфалагі́чным
В. гео́графа-марфалагі́чны (неадуш.)
гео́графа-марфалагі́чнага (адуш.)
гео́графа-марфалагі́чную гео́графа-марфалагі́чнае гео́графа-марфалагі́чныя (неадуш.)
гео́графа-марфалагі́чных (адуш.)
Т. гео́графа-марфалагі́чным гео́графа-марфалагі́чнай
гео́графа-марфалагі́чнаю
гео́графа-марфалагі́чным гео́графа-марфалагі́чнымі
М. гео́графа-марфалагі́чным гео́графа-марфалагі́чнай гео́графа-марфалагі́чным гео́графа-марфалагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГЕО́ГРАФА ЗАЛІ́Ў

(Geographe Bay),

заліў у Індыйскім ак., каля паўд.-зах. берага Аўстраліі. Даўж. каля 65 км. Глыб. да 27 м. Упадае р. Васа. Прыбярэжная прастора занята водмелямі і рыфамі. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Парты Банберы і Баселтан. Адкрыты ў 1801 і названы ў гонар карабля франц. экспедыцыі Н.Бадэна «Географ».

т. 5, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гео́граф

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гео́граф гео́графы
Р. гео́графа гео́графаў
Д. гео́графу гео́графам
В. гео́графа гео́графаў
Т. гео́графам гео́графамі
М. гео́графе гео́графах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гайо́ты

[ад англ. A. Guyot = прозвішча амер. географа і геолага (1807—1884)]

ізаляваныя плоскавяршынныя падводныя горы вулканічнага паходжання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГАЁТЫ

(ад прозвішча першаадкрывальніка амер. географа і геолага А.Гаята),

плоскавяршынныя падводныя горы вулканічнага паходжання. Найб. пашыраны (трапляюцца адзіночна ці групамі) у паўн. ч. Ціхага ак. Глыбіня над вяршынямі гаётаў ад 200 да 2000 м.

т. 4, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАПА́ЦІНА ГАРА́,

найбольш высокая горная вяршыня в-ва Сахалін, у паўн. ч. Усходне-Сахалінскіх гор, у Сахалінскай вобл. Расіі. Выш. 1609 м. Складзена з метамарфічных парод. Схілы пад тайгой, прыграбянёвыя часткі пад кедравым сланікам. Названа ў гонар рус. геолага і географа І.А.Лапаціна, даследчыка Сібіры, Д. Усходу і в-ва Сахалін.

т. 9, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАКЭ́Н-ДАБА́Н, Рытэра хрыбет,

горны хрыбет у зах. ч. Наньшаня, у Кітаі. Даўж. каля 200 км. Выш. да 5926 м. Складзены з крышт. сланцаў, пясчанікаў, філітаў. Слаба расчлянёны. Стромкія кароткія схілы пераходзяць каля падножжа ў галечна-друзаватыя нахільныя раўніны. У цэнтр. частцы — ледавікі. Горныя пустыні, стэп. Даследаваны і названы М.М.Пржавальскім у гонар ням. географа К.Рытэра.

т. 6, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЖА́НЕ,

усходнеславянская племянная групоўка на р. Зах. Буг або Паўд. Буг (адсюль назва). Межы рассялення бужан пісьмовымі крыніцамі не вызначаны. Паводле Баварскага географа (9 ст.), мелі 231 «горад» (умацаванае паселішча). У пач. недатаванай часткі «Аповесці мінулых гадоў» адзначана, што папярэднікі бужан зваліся дулебамі, наступнікі — валынянамі. Гісторыкі лічаць, што ў дадзеным выпадку адбылася змена назвы мясц. насельніцтва.

В.С.Пазднякоў.

т. 3, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЫНЯ́НЕ,

усходнеславянская племянная групоўка 9—10 ст. на тэр. Валынскай зямлі. Назва ад г. Валынь. Двойчы ўпамінаюцца ва ўводнай недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў», якая сцвярджае, што папярэднікі валынян зваліся дулебамі і бужанамі. Верагодна, валыняне пад назвай «валінана» ўпамінаюцца ў араб. географа Масудзі (сярэдзіна 10 ст.), які паведамляе, што ў старажытнасці валыняне падначальвалі інш. славянскія плямёны, іх правіцеля звалі Маджак. У канцы 10 ст. кіеўскі кн. Уладзімір Святаславіч захапіў заселеныя валынянамі Чэрвеньскую і Перамышльскую землі. У 12 ст. на тэр. валынян ўтварылася Уладзіміра-Валынскае княства.

В.С.Пазднякоў.

т. 3, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)