гено́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гено́мны гено́мная гено́мнае гено́мныя
Р. гено́мнага гено́мнай
гено́мнае
гено́мнага гено́мных
Д. гено́мнаму гено́мнай гено́мнаму гено́мным
В. гено́мны (неадуш.)
гено́мнага (адуш.)
гено́мную гено́мнае гено́мныя (неадуш.)
гено́мных (адуш.)
Т. гено́мным гено́мнай
гено́мнаю
гено́мным гено́мнымі
М. гено́мным гено́мнай гено́мным гено́мных

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гено́м, -у, м.

Сукупнасць генаў, якія змяшчаюцца ў адзінарным наборы храмасом дадзенага арганізма.

Мутацыя геному.

|| прым. гено́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГЕНО́М

(англ. genome ад грэч. genos род, паходжанне),

адзінарны (гаплоідны) набор храмасом з лакалізаванымі ў ім генамі; асн. генет. і фізіял. сістэма дадзенага віду арганізмаў. У адрозненне ад генатыпа геном уяўляе сабой характарыстыку віду, а не асобнага арганізма. У гаплафазе дыплоіда кожная клетка мае 1 геном, у дыплафазе — 2 (адзін уведзены ў зіготу жаночай, другі — мужчынскай гаметай). Выключэнне складаюць паліплоідныя формы. Пры аддаленай гібрыдызацыі магчыма атрыманне алапаліплоідаў (напр., гібрыды ад скрыжавання пшаніцы і жыта), якія нясуць розныя геномы. Для вызначэння колькасці і падабенства геномаў у розных відаў выкарыстоўваюць геномны аналіз.

т. 5, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)