ГЕНЕРА́ТАРНАЯ ЛЯ́МПА,

электронная лямпа для пераўтварэння энергіі пастаяннага (радзей пераменнага) току ў энергію эл. ваганняў.

Генератарныя лямпы адрозніваюць паводле дыяпазону частот, колькасці электродаў (трыёд, тэтрод, пентод і інш.), магутнасці, што рассейваецца анодам (малой магутнасці — да 50 Вт, сярэдняй — да 5 кВт, вялікай — больш за 5 кВт), роду работы (неперарыўнага дзеяння і імпульсныя), канструкцыі балона (шкляныя, металашкляныя, металакерамічныя) і інш.; генератарная лямпа для дэцыметровага і больш высокачастотных дыяпазонаў хваль маюць уласную рэзанансную вагальную сістэму (клістрон, лямпа адваротнай хвалі, лямпа бягучай хвалі, магнетрон і інш.). Выкарыстоўваюцца ў радыёперадатчыках рознага прызначэння, вымяральнай тэхніцы, прамысл. устаноўках індукцыйнага нагрэву і інш.

т. 5, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

генера́тарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. генера́тарны генера́тарная генера́тарнае генера́тарныя
Р. генера́тарнага генера́тарнай
генера́тарнае
генера́тарнага генера́тарных
Д. генера́тарнаму генера́тарнай генера́тарнаму генера́тарным
В. генера́тарны (неадуш.)
генера́тарнага (адуш.)
генера́тарную генера́тарнае генера́тарныя (неадуш.)
генера́тарных (адуш.)
Т. генера́тарным генера́тарнай
генера́тарнаю
генера́тарным генера́тарнымі
М. генера́тарным генера́тарнай генера́тарным генера́тарных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЕНТО́Д [ад грэч. pente пяць + (электр)од],

пяціэлектродная электронная лямпа. Мае катод, анод і 3 сеткі (кіравальную, экранную і антыдынатронную, ці ахоўную). З’явіўся як далейшае развіццё тэтрода. Выкарыстоўваецца для генерыравання (гл. Генератарная лямпа) і ўзмацнення нізка- і высокачастотных эл. сігналаў, фарміравання рознай формы эл. ваганняў у індыкатарных прыладах і інш.

т. 12, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)