Гемарагічныя ліхаманкі 3/420; 4/457
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАРАГІ́ЧНЫЯ ЛІХАМА́НКІ,
група вострых інфекц. хвароб віруснай этыялогіі, для якіх характэрны прыродная ачаговасць, спалучэнне ліхаманкавага стану хворага з развіццём гемарагіі. Вядомыя гемарагічныя ліхаманкі: з нырачным сіндромам, крымская, омская, аргенцінская, балівійская, жоўтая, Ласа, Марбурга, Эбола, Дэнге. Узбуджальнікі належаць да некалькіх таксанамічных груп (сямействаў) вірусаў, перадаюцца трансмісіўна (гл. Трансмісіўныя хваробы), паветрана-кропельным шляхам, праз аб’екты навакольнага асяроддзя. Асн. крыніца заражэння чалавека — грызуны і кляшчы. Для асобных гемарагічных ліхаманак (напр., з ныркавым сіндромам) акрамя агульных прыкмет характэрны пашкоджанні печані, гіпатанія, брадыкардыя, трамбацыта- і лейкапенія. Лячэнне патагенетычнае і сімптаматычнае.
А.П.Красільнікаў.
т. 5, с. 147
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гемарагі́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гемарагі́чны |
гемарагі́чная |
гемарагі́чнае |
гемарагі́чныя |
| Р. |
гемарагі́чнага |
гемарагі́чнай гемарагі́чнае |
гемарагі́чнага |
гемарагі́чных |
| Д. |
гемарагі́чнаму |
гемарагі́чнай |
гемарагі́чнаму |
гемарагі́чным |
| В. |
гемарагі́чны (неадуш.) гемарагі́чнага (адуш.) |
гемарагі́чную |
гемарагі́чнае |
гемарагі́чныя (неадуш.) гемарагі́чных (адуш.) |
| Т. |
гемарагі́чным |
гемарагі́чнай гемарагі́чнаю |
гемарагі́чным |
гемарагі́чнымі |
| М. |
гемарагі́чным |
гемарагі́чнай |
гемарагі́чным |
гемарагі́чных |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)