гемаліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гемаліты́чны гемаліты́чная гемаліты́чнае гемаліты́чныя
Р. гемаліты́чнага гемаліты́чнай
гемаліты́чнае
гемаліты́чнага гемаліты́чных
Д. гемаліты́чнаму гемаліты́чнай гемаліты́чнаму гемаліты́чным
В. гемаліты́чны (неадуш.)
гемаліты́чнага (адуш.)
гемаліты́чную гемаліты́чнае гемаліты́чныя (неадуш.)
гемаліты́чных (адуш.)
Т. гемаліты́чным гемаліты́чнай
гемаліты́чнаю
гемаліты́чным гемаліты́чнымі
М. гемаліты́чным гемаліты́чнай гемаліты́чным гемаліты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гемаліты́чны мед. гемолити́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гемаліты́чны

(ад гема- + гр. lysis = распад, растварэнне)

звязаны са з’явай гемолізу (напр. г-ыя атруты, г-ая хвароба нованароджаных).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гемолити́ческий мед. гемаліты́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АНГІ́НА (лац. angina літар. ўдушша),

вострая інфекцыйная хвароба з запаленнем міндалін, пераважна паднябенных. Узбуджальнік ангіны — звычайна гемалітычны стрэптакок; перадаецца хвароба праз кантакты з хворым, праз ежу і пітво. Ангіна можа быць сімптомам некаторых інфекц. захворванняў (дыфтэрыя, шкарлятына, адзёр), пры хваробах крыві і крывятворных органаў. Захворванню спрыяе агульнае і мясц. ахаладжэнне арганізма. Бывае катаральная (пачырваненне, прыпухласць слізістай абалонкі міндалін), лакунарная (у лакунах — паглыбленнях міндалін з’яўляецца фібрынозны налёт, які выступае на паверхні міндаліны ў выглядзе белых, шэрых палосаў), фалікулярная (нагнаенне лімфозных фалікул, што выступаюць пад слізістай абалонкай у выглядзе буйных жоўтых кропак), флегманозная (запаленне тканак вакол міндаліны, каляміндалінавы абсцэс). Асн. сімптомы ангіны: боль у горле, недамаганне, павышаная тэмпература (38—40°). Працягласць хваробы — 4—7 дзён. Ускладненні: рэўматызм, энда-, міякардыт, нефрыт. Лячэнне ангіны: пасцельны рэжым, цёплая, негустая ежа, сагравальныя кампрэсы, павязкі на шыю, паласканне горла (1—2%-ным растворам борнай к-ты, растворам марганцавакіслага калію, кухоннай солі), гарачкапаніжальныя (аспірын), сульфаніламіды, антыбіётыкі (пры цяжкім стане). Пры абсцэсах неабходна іх ускрыццё.

В.​А.​Быстрэнін.

т. 1, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)