гваздзіко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гваздзіко́вы гваздзіко́вая гваздзіко́вае гваздзіко́выя
Р. гваздзіко́вага гваздзіко́вай
гваздзіко́вае
гваздзіко́вага гваздзіко́вых
Д. гваздзіко́ваму гваздзіко́вай гваздзіко́ваму гваздзіко́вым
В. гваздзіко́вы (неадуш.)
гваздзіко́вага (адуш.)
гваздзіко́вую гваздзіко́вае гваздзіко́выя (неадуш.)
гваздзіко́вых (адуш.)
Т. гваздзіко́вым гваздзіко́вай
гваздзіко́ваю
гваздзіко́вым гваздзіко́вымі
М. гваздзіко́вым гваздзіко́вай гваздзіко́вым гваздзіко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гваздзіко́вы I гвозди́чный;

г. пах — гвозди́чный за́пах; см. гваздзікі́

гваздзіко́вы II гвозди́чный;

г. але́й — гвозди́чное ма́сло;

~вае дрэ́ва — гвозди́чное де́рево; см. гваздзі́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гваздзіко́вы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гваздзіка, уласцівы яму. Гваздзіковы пах.

2. у знач. наз. гваздзіко́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца гваздзік, куколь, макрыца і інш.

гваздзіко́вы 2, ‑ая, ‑ае.

Які здабываецца з гваздзікі. Гваздзіковае масла.

•••

Гваздзіковае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гваздзіко́вы, -ая, -ае.

1. гл. гваздзік.

2. у знач. наз. гваздзіко́выя, -ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносіцца гваздзік, кукаль і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гваздзі́ка, -і, ДМ -дзіцы, ж., зб.

Высушаныя бутоны гваздзіковага дрэва, якія выкарыстоўваюцца як прыправа.

|| прым. гваздзіко́вы, -ая, -ае.

Г. алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гваздзі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства гваздзіковых з яркімі кветкамі і вострым пахам.

|| прым. гваздзіко́вы, -ая, -ае.

Г. пах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГВАЗДЗІКО́ВЫ АЛЕ́Й,

эфірны алей, які атрымліваюць з зялёнай масы і драўніны гваздзіковага дрэва. Жоўтая вадкасць з пахам гваздзікі, шчыльн. 1040 кг/м³. Выкарыстоўваюць як духмянае рэчыва ў парфумерыі, сыравіну ў вытв-сці эўгенолу, рэпелент (ад камароў).

т. 5, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гвозди́чный гваздзіко́вы;

гвозди́чное де́рево бот. гваздзіко́вае дрэ́ва;

гвозди́чный за́пах гваздзіко́вы пах; см. гвозди́каII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БЕНЗО́ЙНАЯ КІСЛАТА́, бензолкарбонавая кіслата,

найпрасцейшая араматычная кіслата, C6H5COOH, мал. м. 122,05. Бясколерныя крышталі, tпл 122,4 °C, шчыльн. 1,316∙10​3 кг/м³. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра ў спірце, эфіры, бензоле. Складаныя эфіры і солі бензойнай кіслаты (бензааты) ёсць у эфірных алеях (напр., гваздзіковы алей), прыродных бальзамах (талуанскі, перуанскі) і бензойнай смале. Атрымліваюць акісленнем талуолу. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці фарбавальнікаў, лек. сродкаў, духмяных рэчываў, у медыцыне як процімікробны і фунгіцыдны сродак; кансервант харч. прадуктаў.

т. 3, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГВАЗДЗІКО́ВАЕ ДРЭ́ВА (Syzygium aromaticum),

вечназялёнае дрэва сям. міртавых. Пашырана на Малукскіх а-вах, культывуецца ў многіх трапічных краінах. На Беларусі вырошчваюць ў аранжарэі Цэнтр. бат. сада АН.

Дрэва сярэдняй выш., са скурыстым супраціўным лісцем. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя, сабраныя ў кустападобныя суквецці. Плод ягадападобны, аднанасенны. Усе часткі расліны маюць у сабе гваздзіковы алей, які выкарыстоўваюць у парфумерыі, медыцыне, мікраскапічнай тэхніцы, таксама з’яўляецца крыніцай для атрымання ваніліну. Высушаныя бутоны гваздзіковага дрэва (гваздзіка) выкарыстоўваюць як прыправу.

т. 5, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)