Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гваздзі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Травяністая шматгадовая расліна сямейства гваздзіковых з яркімі кветкамі і вострым пахам.
|| прым.гваздзіко́вы, -ая, -ае.
Г. пах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гваздзі́к, -ка́м. (цветок гвоздики) гвозди́ка ж.;
з ~ко́м у пятлі́цы — с гвозди́кой в петли́це
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гваздзі́к, ‑а, м.
Травяністая расліна сямейства гваздзіковых з пахучымі кветкамі чырвонага, ружовага або белага колеру. Скрозь зелянелі вадкі і агародчыкі з ярка-чырвонымі ружамі і пахучымі гваздзікамі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гваздзік 3/385; 5/540—541 (укл.)
- » - Грэнадзін 4/360—361 (укл.)
- » - перысты 3/385 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАЗДЗІ́К
(Dianthis),
род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 300 відаў. Пашыраны ў Еўропе (пераважна ў Міжземнамор’і), Азіі, Паўн. Афрыцы і Паўн. Амерыцы. На Беларусі як дзікарослыя трапляюцца 9 відаў, з іх 7 мясцовых — гваздзік армерыяпадобны (D. armeria), Борбаша (D. borbasii), вузкачашачкавы (D. stenocalyx), дэльтападобны, або травянка (D. deltoides), картузіянскі (D. carthusianorium), пышны (D. Superbus), пясчаны (D. arenarius); 2 занесеныя — гваздзік раўнінны (D. campestris), і Фішэра (D. ficheri). Растуць у сухіх барах і шыракалістых лясах, на пясчаных мясцінах, лугах і ў поймах рэк. Гваздзік армерыяпадобны і картузіянскі занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь; Борбаша, вузкачашачны і пышны патрабуюць прафілактычнай аховы. У культуры вырошчваюць каля 20 відаў. Найб. вядомыя: Гваздзік Андржаеўскага (D. andrzejowskianus), барадаты, або турэцкі гваздзік (D. barbatus), кітайскі (D. chinensis), перысты (D. plumaris), садовы, або галандскі (D. caryophyllus), з буйнымі адзіночнымі махрыстымі кветкамі і шаравата-блакітны (D. gratianopolitanus). Многія з іх маюць садовыя формы; гваздзік барадаты лёгка дзічэе.
Шмат-, рэдка аднагадовыя травяністыя расліны і паўкусты з прамастойным, прыўзнятым, простым або галінастым вузлаватым сцяблом Лісце суцэльнае, супраціўнае, сядзячае, звычайна ланцэтнае, падоўжана-ланцэтнае, лінейнае, шылападобнае, ніжняе часта ў разетцы. Чашачка зрослалістая, пры аснове з лускападобнымі, прыціснутымі прыкветнікамі (характэрная прыкмета роду). Кветкі звычайна буйныя, духмяныя, белыя, зеленаватыя, ружовыя, пурпуровыя і інш., 5-членныя, адзіночныя, сабраныя ў верхавінкавыя раскідзістыя або шчыльныя суквецці. Плод — каробачка. Лек., меданосныя, кармавыя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гваздзі́км. Nélke f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гваздзі́к
(ст.-польск. gwoździk)
травяністая расліна сям. гваздзіковых з пахучымі кветкамі чырвонага, ружовага або белага колеру, пашыраная пераважна ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Гваздзі́к ’гваздзіка (БРС), гваздзі́ка ’тс’ (Сцяшк.). Ст.-бел.гвоздикъ ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Рус.гвозди́ка, укр.гвозди́ка, гво́здик. Лічыцца запазычаннем з польск.gwoździk (а гэта калька з с.-в.-ням.negelkin). Фасмер, 1, 399; Слаўскі, 1, 330; Брукнер, 166. Шанскі (1, Г, 41–42) хоча тлумачыць рус. назву расліны як самастойнае ўтварэнне на рус. глебе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гваздзіко́вы, -ая, -ае.
1.гл.гваздзік.
2.у знач.наз.гваздзіко́выя, -ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносіцца гваздзік, кукаль і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)